Адзін з самых важных вынікаў парламенцкага супрацоўніцтва 2023-га года – гэта аб’яднанне парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у адзіны Альянс. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавядае, што стварэнне Альянсу значыць для беларусаў.
📌 Хто ўваходзіць у Альянс?
Сёння Альянс аб’ядноўвае дэлегацыю па Беларусі Еўрапарламента і нацыянальныя Парламенты 23 краінаў: Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Канады, Літвы, Малдовы, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Ісландыі, Аўстрыі, Эстоніі, Латвіі, Італіі, Партугаліі, Іспаніі, Нарвегіі, Люксембургу, Ірландыі.
📌 Што праца Альянсу значыць для беларусаў?
– Магчымасць мінімізаваць альбо не дапусціць дыскрымінацыі беларусаў у прававым полі.
– Прыняцце законаў, што падтрымліваюць грамадзянскую супольнасць Беларусі.
– Захаванне Беларусі ў міжнародным парадку дня і падтрымка дэмакратычных сілаў у міжнародных арганізацыях.
– Спрыянне арганізацыі стажыровак для беларусаў у Парламентах розных краінаў.
📌 Чаму стварэнне Альянсу групаў «За дэмакратычную Беларусь» – гэта важна?
Гэта не проста фармальная прысутнасць сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Парламентах розных краінаў. Гэта рэальны інструмент дапамогі беларусам і ціску на рэжым. Гэта сотні парламентарыяў, неабыякавых да лёсу беларусаў і Беларусі. А яшчэ гэта моцная міжнародная кааліцыя па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі.