• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская: «Лукашэнка панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць»

    22 снежня, 2023

    Сёння былі прыняты новыя змены у закон аб прэзідэнце Беларусі.

    Святлана Ціханоўская: «Апошнія пару дзён людзі абмяркоўваюць праблемы Лукашэнкі са здароўем. Маўляў, хрыпіць і губляе голас. Не ведаю, якія дыягназы яму ставяць лекары. Але тое, што дыктатар страціў права казаць ад імя беларусаў, стала зразумела яшчэ ў 2020 годзе. Цяпер жа ён спрабуе ўмацаваць палітычны імунітэт, які слабее з кожным днём.

    Новым законам Лукашэнка хоча абараніць сябе ад юрыдычнага пераследу, таму што ўжо зараз адчувае страх перад непазбежнай будучыняй. Бо дзеянні, якія ён здзейсніў за апошнія 30 гадоў, караюцца не проста штрафам. Доказаў яго злачынстваў хопіць на турэмны тэрмін даўжынёю ў дзясяткі гадоў.

    Дэмакратычныя сілы Беларусі кожны дзень працуюць над тым, каб Лукашэнка адказаў за ўсе злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы. І мы разам даб’ёмся таго, каб дыктатар паўстаў перад судом. Чалавек, які зламаў лёсы тысячам беларусаў, панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць. Гэта толькі пытанне часу».

    Апошнія навіны