– Дэмсілы абвясцілі стратэгію дзеянняў на «Рэферэндуме» – ператварыць яго ў «вотум недаверу» рэжыму. Далучайцеся да стратэгіі дзеянняў на «Рэферэндуме», якую распрацавалі грамадзянскія ініцыятывы «Сумленныя людзі», Zubr, платформа «Голас» пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіравання і Каардынацыйнай рады.
Як дапамагчы і атрымаць дапамогу палітвязням і іх родным
– Святлана Ціханоўская правяла стрым пра тое, як дапамагаць і атрымліваць дапамогу палітвязням і іх сем'ям, арганізаваць перадачы і знайсці адвакатаў. У гэтым ёй дапамаглі кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Марыя Мароз, кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак, экс-палітвязень Аляксандр Дабрыянік і яго дзяўчына Вольга Агеева, якія з'яўляюцца валанцёрамі Офіса, а таксама кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава. Паглядзець эфір можна тут.
– Офіс выпусціў памятку пра юрыдычную, фінансавую дапамогу палітвязням з усімі неабходнымі спасылкамі – тут.
– «Вольныя паштоўкі» падрыхтавалі набор паштовак да Міжнароднага дня студэнта з малюнкамі палітзняволеных студэнтаў Беларусі. Вы можаце набыць паштоўку і тым самым падтрымаць праект vkletochku.org.
Адукацыя, падтрымка і вакансіі ў ініцыятывах
– Офіс правёў трэцюю серыю майстар-класаў «Хваля» – пра тое, як ствараць свае мікрамедыя і блогі, асвойваць YouTube і падкасты, змагацца з прапагандай і выконваць правілы лічбавай бяспекі. Стаць валанцёрам можна тут.
– Офіс Ціханоўскай запусціў тэлеграм-канал платформы салідарнасці Belarusplatform.org – @belplatform – у ім сабраныя вакансіі і навіны беларускіх ініцыятываў.
– Офіс Святланы Ціханоўскай арганізаваў тэлефанаванне актывістаў і валанцёраў з прадстаўнікамі «Рабочага Руху». Яны расказалі пра забастоўку і ўмовы для яе правядзення, пра крэдытныя і падатковыя канікулы ў якасці дапамогі тым, хто ў стачцы, пасля дэмакратычных пераменаў. Офіс нагадвае, што для ўсіх, хто пацярпеў за пратэст і працягвае выказваць нязгоду – распрацаваная Праграма падтрымкі ўдзельнікаў страйкавага руху, а таксама грамадзянаў і бізнесаў, што зведалі рэпрэсіі.
– 25 лістапада пройдзе штотыднёвы вебінар на тэму «Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая падтрымка патрэбная?». Зарэгістравацца можна тут.
Міжнародная праца
– Ціханоўская здзейсніла візіт у Нідэрланды, выступіла на канферэнцыі Nexus, сустрэлася з міністрам знешняга гандлю і развіцця супрацоўніцтва Томам дэ Бруіне і з былым прэм'ер-міністрам Італіі Джузэпэ Контэ. Яна прадставіла ў Нідэрландах стратэгію дэмсілаў на рэферэндуме, каб дыяспара і палітыкі падтрымалі беларусаў.
– Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе намесніцу дзяржсакратара ЗША Узру Зэю, дырэктарку па дэмакратыі Рады нацбяспекі ЗША Тэс Макенэры і амбасадарку ЗША Джулі Фішэр, а таксама прадстаўнікоў каманды Бабарыкі і КР. Гэта каардынацыйная сустрэча пра тое, як захаваць фокус міжнароднай увагі на беларускім пытанні і не змясціць яго толькі на міграцыйны крызіс.
– Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і ўдзельніца эканамічнай групы Офіса Ірына Сазановіч у Канадзе правялі сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС, Міністэрства абароны і кабінета прэм'ер-міністра Канады, а таксама з кіраўніцтвам Украінскага кангрэса Канады. Таксама яны сустрэліся з кіраўніцай рады БНР Івонкай Сурвілай.
– Валер Кавалеўскі ў канадскім Галіфаксе прыняў удзел у Форуме па міжнароднай бяспецы ў дыскусіі «Захопленая Беларусь» і ў закрытай сустрэчы для дэлегацыі амерыканскіх сенатараў. Ён звярнуў увагу на неабходнасць паслядоўнай пазіцыі краін Захаду пра поўнае непрызнанне Лукашэнкі.
– Кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Аляксандра Логвінава разам з прадстаўнікамі ініцыятыў і праваабарончых арганізацый (BYSOL, Фонд спартыўнай салідарнасці, Freedom house, Беларускі дом правоў чалавека) прыняла ўдзел у сустрэчы з намесніцай дзяржсакратара ЗША па пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узру Зэяй, дырэктаркай па дэмакратыі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША пры Белым доме Тэс Макенэры і амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр. Яны абмеркавалі, як палепшыць дапамогу беларускім грамадзянскім і праваабарончым ініцыятывам (неабходны больш гнуткі падыход і бытавое рэагаванне).
– Ціханоўская ў інтэрв'ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: Белсат, CNN, The New Statesman (Вялікабрытанія), RTL (Францыя), Kleine Zeitung (Аўстрыя), Kurier (Аўстрыя), La Stampa, Il Fatto Quotidiano, Il Giornale (усе – Італія), 24 hu (Венгрыя).
– У нядзелю Ціханоўская прыбыла ў Вену для ўдзелу ў канферэнцыі пра Беларусь. На гэтай канферэнцыі яна выступіць на панэлі высокага ўзроўня разам з канцлерам Аўстрыі Аляксандрам Шалянбергам і міністрамі шэрагу краін ЕС, а затым з імі выйдзе да прэсы. Ціханоўская будзе казаць пра недапушчальнасць дыялогу з рэжымам, пакуль усе зняволеныя па палітычных матывах не апынуліся на волі.