• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валанцёрская праграма Офіса Святланы Ціханоўскай

    Што за Валанцёрская праграма?

    Каманда Святланы Ціханоўскай – гэта не толькі Офіс нацыянальнай лідаркі, але і яго валанцёры і валанцёркі. Яны дапамагаюць сваімі ведамі, навыкамі і часам і вырашаюць штодзённыя працоўныя задачы на шляху да вольнай і дэмакратычнай Беларусі. 

    І як валанцёры дапамагаюць Офісу?

    Яны выконваюць такія задачы, як пошук інфармацыі, напісанне і пераклад тэкстаў, расшыфроўка відэа- і аўдыяматэрыялаў, маніторынг медыя, стварэнне дызайнаў. Задачаў шмат, і кожны і кожная змогуць знайсці штосьці для сябе. Больш пра задачы вы можаце прачытаць у нашай справаздачы за 2023 год.

     

    Калі вы жывяце за мяжой, мы можам прапанаваць вам удзел у афлайн-мерапрыемствах – напрыклад, дапамогу ў іх арганізацыі і правядзенні. Але ці прымаць прапанову – выбар ваш.

    Хто можа стаць валанцёрам і валанцёркай?

    Любы беларус ці беларуска! Галоўнае патрабаванне – падзяляць каштоўнасці Офіса. Рашэнне аб вашым далучэнні да Валанцёрскай праграмы прымаецца на падставе вашага матывацыйнага ліста ў заяўцы.

    А што ад валанцёрства мне?

    1. Вы можаце дапамагаць дэмакратычнаму руху ў тым кірунку і ў тым аб’ёме, у якіх можаце. У новай Беларусі вы будзеце ведаць, што вы былі датычныя да пераменаў. Крута, праўда?
    2. Таксама валанцёрства – добрая магчымасць развіць свае навыкі і навучыцца новаму. Мы заўсёды даем зваротную сувязь і кажам, як можна было б палепшыць вашую працу. 
    3. Калі вы актыўна адклікаецеся на нашыя просьбы, мы можам разглядзець для вас магчымасць напісання рэкамендацыі. Гэта вам можа дапамагчы пры паступленні ва ўніверсітэт ці пошуку працы.
    4. Часам мы ладзім сустрэчы для валанцёраў і валанцёрак са Святланай Ціханоўскай. Вы можаце задаць пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем па праблемах, што вас цікавяць.
    5. Мы вядзём канал з рознымі магчымасцямі для валанцёраў і валанцёрак – там вы можаце знайсці стыпендыі, гранты, курсы, канферэнцыі, праграмы валанцёрства і шмат чаго яшчэ.

    А колькі часу трэба для валанцёрства?

    Гэта вырашаеце вы. Мы публікуем задачы ў агульным канале для ўсіх валанцёраў. Калі вы гатовыя дапамагчы з канкрэтнай задачай – вы звязваецеся з намі і выконваеце яе. Калі не гатовыя – значыць, гэтую задачу выканае нехта іншы.

    Мы шануем рэгулярную дапамогу, таму будзем удзячныя, калі вы будзеце адгукацца на нашыя просьбы часцей. Але мы разумеем, калі ў вас экзамены, шмат працы ці іншыя складанасці, таму не патрабуем дапамогі ў такіх выпадках.

    І як далучыцца да Валанцёрскай праграмы?

    Праз бот @AskOffice_bot у тэлеграме. Запусціце бот, націсніце «Хачу стаць валанцёрам» і адкажыце на пытанні. Можна назваць несапраўднае імя. Калі бот ужо запушчаны, а кнопкі няма, праз тры кропкі націсніце «Ачысціць гісторыю» і запусціце бот зноў.

    Бот абсалютна бяспечны, але для сваёй бяспекі – калі вы ў Беларусі – не забудзьцеся выдаліць яго. Інструкцыя па спасылцы

    А ці гэта бяспечна?

    Далучаючыся, памятайце, што Офіс Святланы Ціханоўскай прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Стаць часткай яго Валанцёрскай праграмы – гэта ваш выбар, але са свайго боку мы гарантуем канфідэнцыяльнасць вашых даных.  

    Большасць нашых задачаў – у анлайн-фармаце. Мы не просім людзей у Беларусі выконваць задачы, якія звязаныя з відавочнай небяспекай. Для анлайн-задачаў мы прапануем захады бяспекі. Чытайце пра іх у гайдзе.

    Што кажуць валанцёры?

    Кантакты

    Сачыце за Валанцёрскай праграмай у тэлеграм-канале – над ім, дарэчы, таксама шмат у чым працуюць валанцёры Офіса: https://t.me/volunteersOST

    Любыя пытанні можна задаць у @AskOffice_bot або праз электронную пошту [email protected].