• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 13-19 снежня

    19 снежня, 2021

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Святлана Ціханоўская правяла анлайн-канферэнцыю, дзе дэмсілы распавялі пра вынікі і планы працы ў 2022 годзе. У ёй прынялі ўдзел каманды Офіса Ціханоўскай, КР, НАК, каманды Бабарыкі. Галоўнае – тут.

    – Святлана Ціханоўская абвясціла, што пасля вынясення прысуду Сяргей Ціханоўскі запусціў новы канал «Турма Для Жыцця»@strana_turma. Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея – так ён хоча раскрыць рэальнасць, у якой апынуліся тысячы нявінных людзей: «Кожны дзень зняволення мы расцэньваем як ухвалу пакарання народам».

    Валанцёры Офіса адправілі 1500 навагодніх паштовак палітвязням. Вы можаце даведацца адрас і ўсе неабходныя дадзеныя праз politzek.me і адправіць ім ліст праз vkletochku.org.

    – Святлана Ціханоўская падтрымала збор інфармацыі пра звальненні па палітычных прычынах. Вы можаце запоўніць анкету, калі вам пагражалі звальненнем па артыкуле:

    • Калі вы медык – тут.
    • Калі вы працоўны – тут.
    • Калі вы дзяржслужбоўца – тут.
    • Калі вы дзеяч культуры – тут.
    • Калі вы студэнт, выкладчык універсітэта або вучоны – тут.

    Больш падрабязна тут.

    Аўкцыён для падтрымкі палітвязняў прайшоў у Вільні пры падтрымцы Офіса Ціханоўскай, спікеркі Сейма Літвы Вікторыі Чмілітэ-Нільсен, дэпутата Еўрапарламента Пятраса Аўштравічуса, Літоўскай асацыяцыі мастакоў. На ім былі прададзеныя 33 карціны беларускіх і літоўскіх мастакоў у суме за 12 000 еўра, з якіх 70% ідуць на падтрымку палітвязняў. Вы таксама можаце падтрымаць палітвязняў праз фонды BYSOL і «Краіна для жыцця».

    Міжнародная праца

    – Апублікаваны новы выпуск дзённіка з працоўных візітаў Святланы Ціханоўскай для канала «Краіна для жыцця», у якім раскрытыя дэталі візіту ў Польшчу.

    – Ціханоўская здзейсніла працоўны візіт у Брусель, падчас якога сустрэлася з кіраўніком МЗС Іспаніі Хасэ Мануэлем Альбарэсам, намесніцай гендырэктара Генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па пытаннях палітыкі добрасуседства Катарынай Матэрнавай, амбасадарамі краінаў ЕС і дала больш за 20 інтэрв'ю і каментароў. Таксама падчас візіту адбылася агульная сустрэча дэмсілаў з кіраўніцтвам Еўропы, на якой абмяркоўвалася будучыня адносінаў Беларусі і ЕС.

    – Падчас саміту Усходняга партнёрства Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў шасці краін ЕС – Фінляндыі, Славакіі, Аўстрыі, Бельгіі, Люксембурга, Славеніі. У гутарцы з канцлерам Аўстрыі Ціханоўская звярнула ўвагу на атаку рэжыму на кампанію А1 у Беларусі і падкрэсліла, што аўстрыйскаму бізнесу варта прыпыніць інвестыцыі ў праекты, звязаныя з рэжымам і супрацоўніцтва з дзяржпрадпрыемствамі.

    – Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэзідэнта Сената Францыі Жэрара Ларшэ і яго каманду. Яны запрасілі яе выступіць перад парламентарыямі краінаў ЕС на спецыяльнай сесіі ў Парыжы, калі Францыя будзе старшынстваваць у ЕС.

    – Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з новай міністаркай замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд. Яны знайшлі разуменне па пытанні пазіцыі Yara. Следам Ціханоўская правяла тэлефанаванне з СЕА Yara. Беларуская лідарка падзялілася расследаваннем, якое даказвае прамы ўдзел менеджменту «Беларуськалія» ў фальсіфікацыі выбараў. І заявіла, што беларусы лічаць неэтычнымі спробы абыходу санкцыяў.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візіт у Малдову. Вынікам стаў запуск стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

    Офіс Святланы Ціханоўскай просіць вас насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па магчымасці, працаваць з дому. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Апошнія навіны