• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У Парламенце Малдовы запушчаны працэс стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»

    18 снежня, 2021

    Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візіт у Малдову. Ён стаў першым прадстаўніком дэмсілаў, якога афіцыйна прымалі ў Парламенце Малдовы.

    Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламента Малдовы стаў запуск працэсу стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

    «Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламента Малдовы. Магу сказаць, што ў Кішынёве ў нас ёсць надзейныя сябры і партнёры», – заявіў Анатоль Лябедзька.

    Падпісвайцеся на тэлеграм-канал працы прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па супрацоўніцтве з парламенцкай супольнасцю і пра тое, як вярнуць у Беларусь Парламент, які абіраецца: https://t.me/parlamentbel

    Апошнія навіны