• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падчас саміту Усходняга партнёрства Святлана Ціханоўская правяла шэраг працоўных сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін ЕС

    15 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская падчас саміту Усходняга партнёрства сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў шасці краін ЕС:

    • канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам;
    • прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам;
    • прэм'ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам;
    • прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўерам Бетэлем;
    • прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандарам дэ Кро;
    • прэм'ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын.

    Падчас кожнай з сустрэч беларуская лідарка падзякавала палітыкам за пастаянную і паслядоўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і заклікала:

    – стварыць праграмы рэабілітацыі для палітвязняў і іх сем'яў, стыпендыі для студэнтаў;
    – звярнуць увагу на рэпрэсіі супраць бізнесу ў Беларусі;
    – узмацніць санкцыі супраць рэжыму;
    – трымаць палітычны крызіс у Беларусі на парадку дня ЕС.

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ў гутарцы з канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам звярнула ўвагу на атаку рэжыму на кампанію А1 у Беларусі і падкрэсліла, што аўстрыйскаму бізнесу варта прыпыніць інвестыцыі ў праекты, звязаныя з рэжымам і супрацоўніцтва з дзяржпрадпрыемствамі. Беларусам патрэбная Аўстрыя як інвестар, але гэтым не павінен карыстацца рэжым. Таксама Ціханоўская ў адказ на навіны пра патэнцыйнага новага пасла Аўстрыі ў Беларусі заклікала Аўстрыю не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку.


    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам

    На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Славеніі Янез Янша

    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам

    На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Люксембурга Ксаўер Бетэль

    Фота: прэс-служба Аляксандара дэ Кро
    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандарам дэ Кро

    На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністарка Фінляндыі Санна Марын
    Апошнія навіны