Святлана Ціханоўская падчас саміту Усходняга партнёрства сустрэлася з кіраўнікамі ўрадаў шасці краін ЕС:
- канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам;
- прэм'ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам;
- прэм'ер-міністрам Славакіі Эдуардам Хегерам;
- прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксаўерам Бетэлем;
- прэм'ер-міністрам Бельгіі Аляксандарам дэ Кро;
- прэм'ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын.
Падчас кожнай з сустрэч беларуская лідарка падзякавала палітыкам за пастаянную і паслядоўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і заклікала:
– стварыць праграмы рэабілітацыі для палітвязняў і іх сем'яў, стыпендыі для студэнтаў;
– звярнуць увагу на рэпрэсіі супраць бізнесу ў Беларусі;
– узмацніць санкцыі супраць рэжыму;
– трымаць палітычны крызіс у Беларусі на парадку дня ЕС.
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ў гутарцы з канцлерам Аўстрыі Карлам Нехамерам звярнула ўвагу на атаку рэжыму на кампанію А1 у Беларусі і падкрэсліла, што аўстрыйскаму бізнесу варта прыпыніць інвестыцыі ў праекты, звязаныя з рэжымам і супрацоўніцтва з дзяржпрадпрыемствамі. Беларусам патрэбная Аўстрыя як інвестар, але гэтым не павінен карыстацца рэжым. Таксама Ціханоўская ў адказ на навіны пра патэнцыйнага новага пасла Аўстрыі ў Беларусі заклікала Аўстрыю не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку.