• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Сената Францыі

    19 снежня, 2021

    17 снежня Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэзідэнта Сената Францыі Жэрара Ларшэ і кіраўнікоў сенацкіх камітэтаў па абароне і замежных справах, па еўрапейскіх справах, а таксама дэлегатаў сенацкай групы сяброўства з балтыйскімі краінамі.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская абмеркавала з французскімі палітыкамі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, незаконныя арышты і апошнія судовыя прысуды – Эдуарду Пальчысу і па справе Ціханоўскага. Сенатары заявілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі ў парламенце і перад урадам, каб Францыя ўзяла актыўную ролю ва ўрэгуляванні крызісу.

    Святлана Ціханоўская расказала пра сваю камунікацыю з прэзідэнтам Макронам і яго адміністрацыяй у пытанні міжнароднай медыяцыі для вырашэння крызісу ў Беларусі. «Наша мэта застаецца ранейшай – спыніць рэпрэсіі, дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў і дамагчыся перамоваў аб правядзенні новых сумленных прэзідэнцкіх выбараў», – адзначыла Ціханоўская.

    Ларшэ запрасіў Ціханоўскую выступіць перад парламентарыямі краін ЕС на спецыяльнай сесіі ў Парыжы, калі Францыя будзе старшынстваваць у ЕС, каб «вы маглі данесці сваю павестку», – падкрэсліў Жэрар Ларшэ.

    Таксама, прэзідэнт Сената прэзентаваў Ціханоўскай ганаровы медаль ад імя Сената Францыі, а Ціханоўская ўручыла яму «Знак гонару» – бела-чырвона-белы значак.

    Апошнія навіны