• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Вялікабрытанію, адукацыйныя магчымасці для беларусаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 6-10 сакавіка

    11 сакавіка, 2023

    Рэакцыі на прысуды. Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд у 15 гадоў турмы, які ёй вынес завочны «суд» 6 сакавіка. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала: «Гэта будзе вельмі добрай падставай для прыцягнення суддзяў і пракурораў да адказнасці за здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці».

    Візіт у Вялікабрытанію. Святлана Ціханоўская наведала Лондан, дзе сустракалася з міністрам замежных справаўміністрам па справах Еўропыбылым прэм'ер-міністрамспікерам Палаты грамадаў, лордам-спікерам кіраўніком Палаты лордаў, лідарамі Лейбарысцкай партыі. Падчас візіту Ціханоўская выступіла ў Кембрыджскім універсітэце, на слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах і абароне Палаты лордаў, каралеўскім інстытуце па пытаннях бяспекі – RUSI і перад дыпламатычным корпусам. Таксама Святлана Ціханоўская наведала беларускую царкву і беларускую бібліятэку ў Лондане, і сустрэлася з беларусамі.

    Дзень Волі / Дзень міжнароднай салідарнасці. Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў адзначыць Дзень Волі акцыямі салідарнасці па ўсім свеце, і аб'яўляе правядзенне Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.

    Адукацыя для беларусаў. Каманда Святланы Ціханоўскай па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, падрыхтавала новы выпуск дайджэста «Асвета», дзе сабраныя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і навуковых дзеячаў. Усе выпускі дайджэста можна знайсці на афіцыйным сайце «Асветы»: www.asvetaby.org.

    Салідарнасць з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская нагадала беларусам ​як зараз падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і.

    Брыфінг для заходніх паслоў. 10 сакавіка Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для паслоў краінаў Еўрасаюза, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Нарвегіі (агулам больш за 25 краінаў). Заклікала падтрымаць палітычных вязняў, працягваць выдачу візаў, пашырыць санкцыйны спіс на суддзяў і пракурораў, далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці.

    Медыі. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю CNBC (ЗША, International), The Guardian (Вялікабрытанія), De Morgen (Бельгія), Express (Вялікабрытанія), The Sun (Вялікабрытанія), AP News (International), Sky News (Вялікабрытанія).

    Экспертная дыскусія. 16 сакавіка адбудзецца вебінар, арганізаваны даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі, на тэму «Беларускі антыаўтарытарны рух і правы жанчынаў: жаночы актывізм падчас тэрору і вайны». Удзел у вебінары возьмуць Алена Гапава, Анастасія Касцюгова, Алена Агарэлышава, Вераніка Лапуцька. Каб прыняць удзел, рэгіструйцеся па спасылцы.

    Апошнія навіны