• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вырашэнне праблемаў беларусаў Вялікабрытаніі, падтрымка медыя і платформы збору доказаў. Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў і міністрам па справах Еўропы

    07 сакавіка, 2023

    Сёння Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Лондан. Яна наведала міністэрства замежных справаў, дзе сустрэлася з міністрам замежных справаў Джэймсам Клеверлі і міністрам па справах Еўропы Леа Докерці.

    На сустрэчы абмяркоўвалі:

    • Сітуацыю з рэпрэсіямі ў Беларусі. Ціханоўская распавяла пра апошнія прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Алесю Бяляцкаму, рэйкавым партызанам, сябрам Каардынацыйнай рады, а таксама самой сабе. Святлана Ціханоўская папрасіла Вялікабрытанію прыняць індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да суддзяў і пракурораў, якія бралі ўдзел у вынясенні незаконных прысудаў. 
    • Магчымы ўдзел Беларусі ў вайне. Ціханоўская папрасіла разглядзець санкцыі супраць дэпутатаў лукашэнкаўскага Парламента, прапагандыстаў, чыноўнікаў і ваенных чыноўнікаў, якія дапамагаюць рэжыму і падтрымліваюць вайну. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб Вялікабрытанія сінхранізавала санкцыі з Еўрапейскім Саюзам і закрыла шчыліны, якімі карыстаецца рэжым.
    • Падтрымку Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, якая ўжо сабрала больш чым 15 тысячаў дакументаў – гэта неабходна для будучага суда. Абмеркавалі магчымасць адкрыцця следства супраць рэжыму Лукашэнкі ў межах Міжнароднага крымінальнага суда. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна, каб Лукашэнка не пазбег адказнасці не толькі за ваенныя злачынствы, але таксама і за злачынствы супраць чалавечнасці.
    • Пытанні прызнання Лукашэнкі. Ціханоўская зазначыла, як важна, што ў гэтым пытанні захоўваецца адзінства. Заходнія краіны не адсылаюць новых амбасадараў у Мінск, таму што Лукашэнка не з'яўляецца легітымным прадстаўніком народа.

    Святлана Ціханоўская папрасіла Вялікабрытанію:

    • Працягваць падтрымку незалежных медыя. Брытанія падтрымлівае трэнінгі для журналістаў і медыя-менеджараў, але важна таксама павялічыць колькасць стыпендыяў Chevening, па якіх зараз навучаецца 10 беларусаў. Гэта неабходна для падрыхтоўкі кадраў новай Беларусі. Таксама яна папрасіла разглядзець магчымасць адкрыцця беларускай праграмы ці службы ВВС.
    • Звярнуць увагу на сітуацыю з беларусамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Беларусы вельмі актыўна збіраюць дапамогу для Украіны, удзельнічаюць ва ўсіх акцыях, але многія сутыкнуліся з праблемай дакументаў. Неабходна, каб яны мелі магчымасць аднаўляць свае дакументы, віды на жыхарства ў Вялікабрытаніі, і не было патрэбы вяртацца ў Беларусь калі, напрыклад, скончыўся тэрмін дзеяння пашпарту. Таксама каб Вялікабрытанія выдавала візы беларусам, нягледзячы на ўсе складанасці з гэтым звязаныя.
    • Заняць трывалую цвёрдую пазіцыю ў пытаннях незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

    Апошнія навіны