Падчас выступу Святлана Ціханоўская заклікала:
– Выпрацаваць дакладную і скаардынаваную стратэгію па Беларусі. Быць цвёрдымі і смелымі як у падтрымцы Украіны, так і ў падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху.
– Распачаць міжнароднае судаводства супраць беларускага рэжыму за саўдзел у вайне і за злачынствы супраць чалавечнасці.
– Падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, СМІ і праваабарончыя арганізацыі, а таксама партызанаў і добраахвотнікаў ва Украіне.
– Уключыць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў абмеркаванне будучыні Еўропы.
– Станавіцца хроснымі для палітвязняў – кожны твіт, тэлефонны званок родным або ліст у турму стане моцным знакам салідарнасці.