• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю / 25 сакавіка

    10 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў адзначыць Дзень Волі акцыямі салідарнасці па ўсім свеце, і 25 сакавіка аб'яўляе правядзенне Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю.

    25 сакавіка беларусы адзначаць 105 гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат хто называе Днём Волі, а некаторыя лічаць яго днём Незалежнасці. У 1918 годзе беларусы аб'явілі ўсяму свету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна.

    Гэты Дзень Волі адрозніваецца ад усіх папярэдніх. 24 лютага 2022 года Расія пачала вайну супраць Украіны, якая ўжо стала самым маштабным ваенным канфліктам XXI стагоддзя на тэрыторыі Еўропы. Для нападу расійскія войскі выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі, што стала магчыма толькі з персанальнага ўхвалення Лукашэнкі.

    З самага пачатку вайны беларусы ўнутры краіны і беларуская дыяспара падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе за свабоду і незалежнасць. Беларусы ў краіне выходзілі на антываенныя акцыі і пікеты, беларускія рэйкавыя партызаны рабілі сабатаж чыгунак, каб спыніць рух расійскай ваеннай тэхнікі ва Украіну. На баку Украіны ваююць беларускія валанцёры, сфармаваны Полк Кастуся Каліноўскага. Беларускія «Кібер-партызаны» здзяйсняюць кібер-напады на ўнутраныя сістэмы беларускай чыгункі, каб спыніць перакідванне расійскай ваеннай тэхнікі ва Украіну, а таксама на сістэмы расійскіх органаў улады.

    У той жа час, рэжым робіць усё магчымае, каб задушыць антываенны рух у краіне. З 24 лютага 2022 года, за антываенную пазіцыю было затрымана мінімум 1575 беларусаў. 56 чалавек ужо асудзілі на тэрміны ад 1 да 23 гадоў пазбаўлення волі. 12 рэйкавых партызанаў асуджаныя агулам да 191,5 гадоў пазбаўлення волі. Мінімум 31 чалавек асуджаны за фота/відэа перамяшчэння ваеннай тэхнікі. 11 беларусаў знаходзяцца ў турме па абвінавачанні ў жаданні ваяваць на баку Украіны – 8 з іх ужо асуджаныя.

    Але акрамя гэтага, Беларусь яшчэ мацней трапіла ў залежнасць ад Расіі. Расійскія ваенныя базы, велізарная эканамічная залежнасць, культурная і моўная русіфікацыя – вось якую цану мы плацім кожны дзень за тое, што Лукашэнка застаецца ва ўладзе.

    Якая падтрымка патрэбная беларусам унутры краіны і за яе межамі?

    • Заплануйце арганізацыю публічных, віртуальных ці афлайн-мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі, абмеркаванню магчымых рашэнняў і таго, што можа зрабіць міжнародная супольнасць. Падсвечвайце гарадскія будынкі ў нацыянальныя беларускія бела-чырвона-белыя колеры; вывешвайце бела-чырвона-белыя сцягі на фасадах будынкаў ці вокнах; праводзьце ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Беларусі.
    • Беларусы за мяжой могуць правесці ў гэтыя дні пікеты салідарнасці.
    • Кампаніі ў СМІ, афлайн і анлайн: інфармаванне пра сітуацыю ў Беларусі, заявы пра тое, што беларусы не роўна рэжым Лукашэнкі, падтрымка суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Вы таксама можаце дапамагчы, падзяліўшыся навінамі пра Беларусь у сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы хэштэг #StandWithBelarus.
    • Правядзіце дыскусіі пра важнасць афіцыйнага перайменавання назвы нашай краіны на вашай мове з «Беларусь» і/або Белая Русь (Weissrussland, Baltarusija, Hviterussland) на «Беларусь».
    • Падтрымайце афіцыйныя фармаванні ў шэрагах Узброеных сілаў Украіны, што складаюцца з беларусаў, якія добраахвотна бяруць удзел у вайне на баку Украіны, напрыклад, Полк Кастуся Каліноўскага.
    • Данаты ў фонды, якія збіраюць сродкі і гуманітарную дапамогу, набываюць медыкаменты, амуніцыю і транспарт для больш хуткай перамогі Украіны. Гэта фонды і ініцыятывы BySol, ByMedSolFree Belarus Center, Беларускі Моладзевы Хаб, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларускі дом у Варшаве, Partyzanka і FreeShop Partyzanka, «Краіна для Жыцця».
    • Салідарнасць з палітвязнямі і іх сем'ямі: пішыце лісты ці станьце «хроснымі» палітвязняў у Беларусі. Наведайце сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», каб даведацца больш пра палітвязняў, ці дашліце ліст праз сайт ініцыятывы письмо.бел, зрабіце данат на перадачы палітвязням і атрымайце паштоўкі, шопер, майку ці кубак ад ініцыятывы «Вольныя Паштоўкі». Падтрымайце беларусаў, ахвяраваўшы ў фонды дапамогі палітвязням і іх сем'ям – «Краіна для жыцця», BySol, #BY_help.
    • Экстраная дапамога журналістам: юрыдычная і фінансавая падтрымка, дапамога ў пераездзе і знаходжанні за мяжой; падтрымка праз Медыя Салідарнасць Беларусь (MediaSol), Рэпарцёры без межаў (Адпачынак і прытулак), Міжнародная падтрымка СМІ (Фонд бяспекі).

    Апошнія навіны