Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызанаў па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць лукашэнкаўскага рэжыму. Таксама беларуская лідарка распавяла пра рэйкавых партызанаў, усіх тых беларусаў, якія дапамагаюць збіраць карысную інфармацыю і падтрымліваюць Украіну.
Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Былы прэм’ер выдатна праінфармаваны і добра ведае як шмат беларусы робяць для падтрымкі Украіны, а таксама для абароны сваёй незалежнасці і для набліжэння дэмакратычных пераменаў.
Святлана Ціханоўская прасіла Борыса Джонсана трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня, каб Беларусь не стала «суцяшальным прызам для Пуціна ў гэтай вайне», таму што роля Беларусі вельмі істотная для рэгіянальнай еўрапейскай бяспекі.
Таксама Ціханоўская заклікала Джонсана ўзяць патранаж над адным з палітычных вязняў, на што ён зрэагаваў вельмі пазітыўна.
Напрыканцы сустрэчы яны запісалі супольную заяву па выніках размовы ў падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за свабоду.