• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Палаты грамадаў Ліндсі Хойлам і лордам-спікерам, кіраўніком Палаты лордаў Джонам Макфолам

    08 сакавіка, 2023

    Святлану Ціханоўскую прынялі ў сваіх офісах у галоўным будынку палаца Вэстмінстэра. Кожная сустрэча працягвалася прыкладна 30-40 хвілінаў.

    Бакі абмеркавалі сітуацыю «на зямлі» ў Беларусі, прысуды Бяляцкаму, самой Ціханоўскай, прафсаюзным лідарам. А таксама мужныя дзеянні беларускіх партызанаў, у тым ліку, пашкоджанне самалёта А-50 і дзеянні кіберпартызанаў.

    Святлана Ціханоўская распавяла пра неабходнасць падтрымліваць беларускіх палітвязняў, трымаць іх на парадку дня, таму што пра іх забываюцца, інфармацыі мала. Яна заклікала браць іх пад патранаж (ужо больш за 20 дэпутатаў брытанскага Парламента з усіх палітычных партыяў гэта зрабілі). Ціханоўская адзначыла вялікую важнасць такой падтрымкі. 

    Абодва спікеры запэўнілі Ціханоўскую ў падтрымцы, абмеркавалі магчымасць арганізацыі слуханняў па Беларусі ў Палаце грамадаў, а слуханні ў Палаце лордаў запланаваныя ўжо на 9 сакавіка. Там будзе гаварыцца пра санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і ягоных памагатых. 

    Таксама гаварылі пра пашырэнне і падтрымку групы сяброў Беларусі, якая ўжо існуе ў брытанскім Парламенце. Пра тое, каб Брытанія працягвала падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя медыя і ініцыятывы, таму што важна, з аднаго боку, ізаляваць рэжым, а з іншага боку – падтрымаць беларусаў. Ціханоўская заклікала адрозніваць рэжым і беларускі народ, не класці Беларусь і Расію «ў адзін кошык», ізаляваць рэжым, а не людзей. А таксама даваць голас новай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія зараз дапамагаюць Украіне. Ціханоўская адзначыла, што Беларусь змагаецца з тым жа злом, з якім цяпер змагаецца Украіна і вельмі важна, каб у выніку гэтага рэгіянальнага і глабальнага крызісу не страцілася незалежнасць Беларусі. 

    Святлану Ціханоўскую запэўнілі, што яна можа разлічваць на падтрымку брытанскага Парламента, усіх групаў і абедзвюх палатаў.

    Апошнія навіны