• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Праца з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, першы візіт у Харватыю, сустрэча з адноўленай Каардынацыйнай Радай. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 23-28 студзеня 2023

    28 студзеня, 2023

    27 студзеня стала вядома, што на вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. ​Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць загінулага: «Мы не забудземся Эдуарда Лобава. Ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах».

    – 23-25 студзеня Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Варшаве. Падчас візіту разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчы з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы, міністрам унутраных справаў, міністрам замежных справаў, міністрам адукацыі, міністаркай фінансаў, спікерам Сейма. 

    У Варшаве Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ва ўрачыстых мерапрыемствах, арганізаваных Польшчай, з нагоды 160-годдзя пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага, выступіла ў польскім Сейме і заклікала дэпутатаў: «Наладжваць кантакты з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэмакратычных партыяў і грамадзянскай супольнасцю». Таксама яна брала ўдзел у адкрыцці выставы, прысвечанай палітвязню Анджэю Пачобуту. 

    – Святлана Ціханоўская правяла двухдзённае паседжанне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Абмеркавалі вынікі працы за апошні час, стратэгічныя прыярытэты Кабінета і ўзаемадзеянне з іншымі структурамі дэмакратычных сілаў, стратэгію па вызваленні палітвязняў і патрэбы беларусаў за мяжой. Дамовіліся, каб прадстаўнікі падрыхтавалі справаздачы да 6 месяцаў працы Кабінета. 

    – Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу і прывітала адноўленую Каардынацыйную Раду, якая абрала новы склад і ў хуткім часе прыступіць да працы. 

    – Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў, якія разглядаюць магчымасць вяртання ў Беларусь: «Я прашу ўсіх беларусаў памятаць: рэжым не можа стрымаць ніякіх абяцанняў і не можа даць ніякіх гарантыяў. Не верце тым, хто толькі за 2022 год затрымаў 52 беларусы, якія вярнуліся дадому. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку». 

    – 26 студзеня Святлана Ціханоўская ўпершыню знаходзілася з працоўным візітам у Харватыі. Падчас візіту яна правяла сустрэчы з прэм'ерам, міністрам замежных справаў, спікерам Парламента, прадстаўнікамі Камітэта па замежных справах, а таксама з акадэмічнай супольнасцю, студэнтамі і беларусамі Харватыі. Таксама Ціханоўская ўсклала вянок ад імя беларускага народа да вечнага агню на «мануменце Радзіме». 

    – Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр выступіла на пасяджэнні Камітэта ПАРЕ па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах, дзе адзначыла праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы: легалізацыя, інтэграцыя ў грамадства, а таксама немагчымасць звярнуцца па медыцынскую або псіхалагічную дапамогу. Камітэт прызначыў спецыяльнага дакладчыка для падрыхтоўкі даклада на тэму «Вырашэнне дакладных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». 

    – «Як патлумачыць дзіцяці каштоўнасць беларускай мовы і вывучыць яе самому?» Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык запісалі відэа, у якім разважаюць пра беларускую мову.

    – Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька запісаў відэа, дзе распавёў пра міжпарламенцкую працу ў Польшчы на карысць Беларусі.

    – У тэлеграм-канале валанцёраў Офіса былі апублікаваныя карткі, у якіх можна даведацца пра тое, чым займаліся валанцёры апошні месяц і як дапамагалі Офісу. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз чат-бот, а падтрымаць яе можна праз збор на BYSOL.

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю CNBC (International media), Delfi (Літва, Латвія, Эстонія), Gazeta Prawna (Польшча), TVN-24 (Польшча), «Брестская газета» (Беларусь).

    Апошнія навіны