• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – беларусам, якія разглядаюць вяртанне ў Беларусь: «Паклапаціцеся пра сваю бяспеку»

    24 студзеня, 2023

    «Жаданне рэжыму вярнуць у краіну людзей зразумелае. Лічбы, якія называе Лукашэнка («паўтары-дзве тысячы чалавек»), сур'ёзна заніжаныя, бо насамрэч Беларусь вымушана пакінулі сотні тысячаў людзей. Гэта спецыялісты самых розных сфераў, без якіх эканоміка не можа нармальна функцыянаваць. Сёння дэфіцыт працоўных рук у краіне – гэта прыкладна 100 тысячаў чалавек.

    Беларусы ведаюць: мы зможам вярнуцца дадому тады, калі ўсім людзям і сем'ям будзе гарантаваная бяспека. Такой гарантыяй можа быць тое, чаго зараз па віне рэжыму ў Беларусі няма: закон, які працуе, незалежны суд, прававыя механізмы і дэмакратычныя інстытуты.

    Зараз замест таго, каб спыніць палітычны пераслед, рэжым толькі ўзмацняе яго. Калі летам 2022 года затрымлівалі па 100-120 чалавек у месяц, то за верасень 2022 года было больш за 400 затрыманняў. За кастрычнік 2022 года беларусам па палітычных матывах прысудзілі сумарна 426 гадоў няволі. Таму ніякія камісіі рэжыму не вырашаць крызіс: палітычны, эканамічны і гуманітарны. Замест свабоды рэжым прапануе беларусам аформіць пагадненне са следствам, каб было мякчэй, як яны кажуць, «стаяць на каленях».

    Таму я прашу ўсіх беларусаў памятаць: рэжым не можа стрымаць ніякіх абяцанняў і не можа даць ніякіх гарантыяў. Не верце тым, хто толькі за 2022 год затрымаў 52 беларусы, якія вярнуліся дадому. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх. Не дайце сябе падмануць».

    Апошнія навіны