• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад Парламентам, сустрэлася са спікерам, акадэмічнай супольнасцю і беларусамі Харватыі

    27 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская падзякавала спікеру Парламента Гордану Яндраковічу за непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і распавяла пра апошнія суды над рэйкавымі партызанамі, журналістамі TUT.by, а таксама пра завочныя суды над Каардынацыйнай Радай і спартоўцамі.

    На сустрэчы з Камітэтам па замежных справах Парламента Харватыі Святлана Ціханоўская папрасіла дэпутатаў браць патранаж над палітвязнямі, арганізаваць стажыроўкі для маладых беларусаў у Парламенце, правесці экспертызу законаў для новай Беларусі, а таксама падтрымаць ініцыятывы дэмакратычных сілаў у ПА АБСЕ, Радзе Еўропы, а таксама Еўранэсце. 

    У харвацкім Парламенце з’явіцца група сяброў Беларусі, яна будзе ўключаць прадстаўнікоў як урадавых, так і апазіцыйных палітычных партыяў. Такія групы створаныя або ствараюцца ў 18 краінах ад ЗША да Грузіі. Сёлета плануецца правесці 2 сустрэчы прадстаўнікоў групаў з розных краінаў, афлайн і анлайн, каб запланаваць супольную стратэгію па Беларусі, каб вярнуць беларусаў да дэмакратыі і абараніць беларускую незалежнасць.

    Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з акадэмічнай супольнасцю Харватыі і студэнтамі. Удзел бралі каля 100 чалавек, у тым ліку беларуская дыяспара. Зараз 9 студэнтаў з Беларусі навучаюцца ў Заграбе. Ціханоўская папрасіла выдзеліць колькасць студэнцкіх ступендыяў на наступных напрамках: дзяржаўнае кіраванне, публічнае адміністраванне, міжнародныя адносіны, журналістыка і камунікацыя. 

    Апошнія навіны