• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім

    24 студзеня, 2023

    Удзел у сустрэчы браў таксама віцэ-міністр Польшчы Барташ Градзецкі, а з беларускага боку – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык.

    Абмяркоўвалі наступныя пытанні: 

    • спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Беларускі бок папрасіў паспрыяць у тым, каб зрабіць працэдуры больш эластычнымі і хуткімі. Ужо створаная і дзейнічае працоўная група ў МУС Польшчы, якая займаецца вырашэннем міграцыйных пытанняў беларусаў у Польшчы;
    • выдача альтэрнатыўных дакументаў новай Беларусі – каб Польшча падтрымала ініцыятыву, над якой працуюць дэмакратычныя сілы. Гэта дапаможа тысячам беларусаў, якія апынуліся ў Еўропе, не могуць вярнуцца ў Беларусь і не маюць належных дакументаў;
    • падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;
    • пытанне прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і вайне ва Украіне;
    • унутраную сітуацыю ў Беларусі, верагоднасць уступу беларускіх войскаў у вайну і магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.

    Апошнія навіны