• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Польшча прапануе падарожны дакумент беларусам, якія страцілі пашпарт

    20 студзеня, 2023

    18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы ў МУС Польшчы з удзелам дарадцы Рыхтэр, прадстаўніцы ЦБС Дабравольскай і юрыста НАУ Праскаловіча. На сустрэчы ўздымалі пытанні пра змены ў заканадаўстве РБ па пазбаўленні грамадзянства.

    Намеснік міністра ўнутраных спраў Градзецкі запэўніў, што польскія ўлады не будуць прызнаваць рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства. Для Польшчы яны застануцца грамадзянамі Беларусі. Гэтую пазіцыю МУС дашле Еўракамісіі і краінам ЕС.

    Каб вырашыць праблему пашпарта, МУС прапануе грамадзянам Беларусі карыстацца польскім падарожным дакументам. Узор дакумента прадстаўлены МУС на сустрэчы. Беларусы, якія атрымалі часовы ВНЖ на падставе гуманітарнай візы, з 1 студзеня могуць атрымаць такі дакумент.

    Абмеркавалі праблемы згубленых пашпартоў і са скончаным тэрмінам дзеяння – прапанавана пашырыць кола беларусаў, якія могуць атрымаць новы падарожны дакумент.

    Пра наступныя крокі – у ЦБС.

    Апошнія навіны