• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў»

    27 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Ён быў сапраўды выбітным беларусам, які абараняў Беларусь – і дзяржава «ўзнагародзіла» яго за гэта статусам палітзняволенага яшчэ ў 2010 годзе. Ён цалкам адбыў свой тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуард выйшаў на волю толькі праз 4 гады, бо адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне.

    З 2015 года былы палітвязень абараняў Украіну ад расійскіх захопнікаў. На гэтай вайне гінуць беларусы, якія маглі б яшчэ доўга жыць і рабіць нашую краіну лепшай. Але злачынныя рэжымы вырашылі інакш.

    Мы не забудземся Эдуарда Лобава. Ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах».

    Апошнія навіны