• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Палегчыць атрыманне візаў і ВНЖ, падтрымаць беларускія ініцыятывы: дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр выступіла ў камітэце ПАРЕ

    27 студзеня, 2023

    Камітэт ПАРЕ па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах прызначыў спецыяльнага дакладчыка Поля Галеса для падрыхтоўкі даклада на тэму «Вырашэнне дакладных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Такі даклад – гэта шанец даследаваць рэальнае становішча беларусаў у выгнанні, а таксама адрасаваць рэкамендацыі краінам-удзельніцам Рады Еўропы (у тым ліку тым, якія не ўваходзяць у склад Еўрасаюза).

    Паводле ацэнак ПАРЕ, пасля жніўня 2020 года з Беларусі выехала ад 200 да 500 тысяч чалавек. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях  Крысціна Рыхтэр выступіла на пасяджэнні камітэта, дзе адзначыла кола складанасцяў, з якімі сутыкаюцца беларусы, якія вымушаныя пакінуць краіну праз палітычны пераслед. Яна адзначыла праблемы легалізацыі, інтэграцыі ў грамадства, а таксама немагчымасць звярнуцца па медыцынскую або псіхалагічную дапамогу.

    Таксама Крысціна Рыхтэр ўзняла пытанні нядаўніх зменаў беларускага заканадаўства і праваўжывальнай практыкі: пазбаўленне грамадзянства, крымінальны пераслед за праяву нацыянальнай ідэнтычнасці, масавае прызнанне НДА і СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі (цяпер у спісе больш за 120 арганізацый, СМІ і ініцыятываў).

    На пасяджэнні камітэта было прапанаванае палягчэнне працэсаў атрымання візаў і відаў на жыхарства для беларусаў, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам, а таксама падтрымка беларускіх ініцыятываў, накіраваных на захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краінах іх знаходжання.

    Цягам некалькі месяцаў дакладчык правядзе кансультацыі з беларускімі дыяспарамі, арганізацыямі, якія дапамагаюць беларусам за мяжой, а таксама з уладамі некаторых краінаў знаходжання беларусаў. Вынікі даклада з практычнымі парадамі для краінаў будуць абмяркоўвацца ў ПАРЕ ў кастрычніку 2023 года.

    Апошнія навіны