• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Аліны Коўшык і Франака Вячорка з міністрам адукацыі Польшчы Пшэмыславам Чарнекам

    25 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская падзякавала за тое, што Польшча прызнае беларускія дыпломы, нягледзячы на дэнансацыю дамовы рэжымам. Аліна Коўшык распавяла пра колькасць беларускіх школьнікаў у Польшчы – сёння гэта 26 тысячаў вучняў. 

    Абмеркавалі магчымасць арганізацыйнай і фінансавай дапамогі для стварэння сетак беларускіх школаў выхаднога дня з дадатковым беларускім кампанентам (мова, культура, гісторыя, геаграфія) для дзяцей вымушаных беларускіх мігрантаў у гарадах кампактнага пражывання дыяспары для процідзеяння палітыцы русіфікацыі і знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці, якая праводзіцца рэжымам Лукашэнкі пад уплывам Масквы. Першапачаткова гаворка ідзе пра сетку з каля 10-15 школаў у ваяводскіх гарадах Польшчы з магчымасцю працаўладкаваць настаўнікаў з Беларусі, якія маюць забарону на прафесію ўнутры Беларусі.

    Падымалася пытанне магчымасці для вучняў з Беларусі, якія вучацца ў адным класе з дзеткамі-прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы, наведваць заняткі беларускай мовы, якія па польскім заканадаўстве прадугледжаныя толькі для дзяцей з польскім грамадзянствам.

    Святлана Ціханоўская падняла пытанне падтрымкі беларускіх студэнтаў, да прыкладу, пашырэнне фінансавання праграмы Каліноўскага для павелічэння колькасці месцаў набору ва ўніверсітэтах, пытанне пашырэння кафедраў Беларусістыкі ў польскіх ВНУ, а таксама магчымасць падтрымкі беларускіх выкладчыкаў. 

    Ціханоўская падзякавала міністру за стратэгічную падтрымку праекта Вольны Беларускі Універсітэт, курсы якога скіраваныя на падрыхтоўку менеджараў для правядзення рэформаў і трансфармацыі будучай Беларусі і на ўзмацненне ідэнтычнасці беларусаў (кіраўнік – Аляксандр Мілінкевіч).

    Павел Латушка распавёў пра праект кадравага рэзерву для новай Беларусі, падрыхтоўку новых элітаў на еўрапейскім досведзе ў галінах:
    – дзяржаўныя фінансы і бюджэтны працэс;
    – менеджмент арганізацыі і кіраванне праектамі;
    – сацыяльныя сістэмы і сацыяльная палітыка;
    – нацыянальная бяспека;
    – еўрапейская інтэграцыя.

    Стажыроўкі ў Мінадукацыі, ваяводскіх і павятовых аддзелах адукацыі Польшчы для пераймання досведу беларусамі. 

    Напрыканцы сустрэчы абмеркавалі стварэнне працоўнай групы з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам па справах адукацыі ў Міністэрстве Адукацыі і Навукі. 

    Апошнія навіны