• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – адноўленай Каардынацыйнай Радзе: «На вас вялікая адказнасць»

    26 студзеня, 2023

    Сёння Святлана Ціханоўская прывітала адноўленную Каардынацыйную Раду, якая абрала новы склад і ў хуткім часе прыступіць да працы.

    «Дарагія сябры,

    У жніўні 2020 года мы стварылі Каардынацыйную Раду пасля таго, як былі скрадзеныя выбары і пачаліся пратэсты па ўсёй краіне. Тады мы лічылі, што Каардынацыйная рада стане пляцоўкай для арганізацыі перамоваў па мірнай перадачы ўлады. Але неўзабаве стала відавочна, што людзі, якія захапілі ўладу сілай, не гатовыя размаўляць. 

    Шмат хто з сяброў першага складу Каардынацыйнай рады быў рэпрэсаваны. Маша Калеснікава, Максім Знак, Наталля Дуліна і зараз сядзяць за кратамі, а многія былі вымушаныя выехаць за мяжу. 

    Хачу шчыра падзякаваць кожнаму, хто стаяў ля вытокаў фармавання Каардыцыйнай рады і працягваў падтрымліваць яе працу цягам апошніх двух гадоў. Гэта і Вольга Кавалькова, і Антон Раднянкоў, і Іван Краўцоў. Гэта і сябры прэзідыума Павал Латушка, Святлана Алексіевіч, Сяргей Дылеўскі. І ўсе-ўсе сябры асноўнага і пашыранага складу. І дзякуй працоўнай групе, якая займалася рэформай.

    Сёння мы бачым, што памяняўся палітычны кантэкст, а значыць мяняецца і роля Каардынацыйнай рады. Нам хацелася б, каб адноўленая Каардынацыйная рада стала сапраўдным органам прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці. Перамены ў Беларусі – справа супольная. І мы не адмаўляемся ад сваіх мэтаў: мы працягваем настойваць на перамовах і на мірным пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі. 

    Я дзякую арганізацыям, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў. Дзякуй і тым, хто самастойна прапанаваў свае кандыдатуры. Я ведаю, што для многіх з вас гэта было складаным рашэннем, але вы пайшлі на гэты крок, бо не маглі проста заставацца ўбаку. 

    Перад намі з вамі вялікая праца дзеля таго. Мне здаецца, што першачарговая задача цяпер – акрэсліць стратэгічныя прыярытэты і прытрымлівацца іх.

    Я спадзяюся на вашую экспертызу ў разглядзе праектаў найважнейшых для Беларусі рэформаў, якія зараз рыхтуе Аб'яднаны Пераходны Кабінет і дэмакратычныя сілы. Мы павінны прапанаваць грамадству альтэрнатыву. Вызначыць, як будзе праводзіцца канстытуцыйная рэформа і вярнуць законнасць. Як вызваліць і рэабілітаваць палітычных вязняў. Як будзе забяспечаны правапарадак і эканамічная стабільнасць у пераходны перыяд.

    Я спадзяюся, што адноўленая Каардынацыйная рада стане пляцоўкай для абмеркавання сцэнароў, як дабіцца транзіту ўлады. Як зрабіць гэты транзіт мірным ды справядлівым. І як павінна ў канчатковым выніку выглядаць дэмакратычная Беларусь.

    Я разлічваю на шчыльнае супрацоўніцтва паміж Каардынацыйнай Радай, Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, прадстаўнікамі майго Офіса і прадстаўнікамі грамадскіх ініцыятываў. Рэжым будзе спрабаваць раз'яднаць нас. Але мы павінны паказаць, што ўмеем слухаць адно аднаго і дзейнічаць скаардынавана.

    Пасля таго як Каардынацыйная Рада вырашыць арганізацыйныя пытанні, зацвердзіць структуру і рэгламент працы, мы заплануем першую сустрэчу паміж прадстаўнікамі Рады і Кабінета. На гэтай сустрэчы мы хацелі б даць справаздачу па праведзенай за паўгода працы і дамовіцца пра тое, як мы разам выпрацуем напрамкі і пагадзімся на формы нашага далейшага ўзаемадзеяння.

    Шаноўныя сябры,

    Мяркую, вы і самі разумееце, якую адказнасць узялі на сябе. Але гэта таксама і вялікі гонар – прадстаўляць інтарэсы вольных беларусаў. Веру, што вы пакажаце прыклад той палітычнай культуры ў працы дзейснага прадстаўнічага органа, якой нам так не хапала ўсе гэтыя дзесяцігоддзі.

    Спадзяюся, што наступны склад Каардынацыйнай Рады будзе абраны шляхам галасавання грамадзянаў Беларусі. А пасля беларусы выберуць на дэмакратычных выбарах новы парламент краіны. Але пакуль яшчэ не створаныя ўмовы для галасавання, – ужо вялікае дасягненне, што самыя розныя арганізацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці гатовыя працаваць разам.

    Веру, што з вашым інтэлектуальным патэнцыялам, з вашым жыццёвым і прафесійным досведам і вашай энергіяй – мы знойдзем рашэнні да ўсіх праблемаў і разам вернемся ў новую Беларусь.

    Жадаю вам плённай працы!

    Дзякую!
    Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны