• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дыскусія «Як разарваць кола дыктатур у Мінску і Каракасе: жаночае лідарства і роля ЗША»

    Прага
    07.04.2026
    17:30

    7 красавіка ў Празе адбудзецца публічная дыскусія пра ролю жаночага лідарства ў барацьбе з аўтарытарнымі рэжымамі ў Беларусі і Венесуэле.

    Падчас дыскусіі закрануць геапалітычную сітуацыю 2025–2026 гадоў, уключаючы актыўную ролю Злучаных Штатаў у дыпламатычных перамовах, якія спрыялі вызваленню палітычных зняволеных, і актыўныя дзеянні ЗША ў падтрымку дэмакратычных змен ва Усходняй Еўропе і Заходнім паўшар’і.

    Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць маштаб рэпрэсіяў, якія перажылі Беларусь і Венесуэла, і досвед Святланы Ціханоўскай і Марыі Карыны Мачада ў барацьбе за дэмакратыю.

    З уступным словам выступяць:

    • Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі (анлайн);
    • Крысціна Шыянок, кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы;
    • Ян Дармаўзал, былы палітычны зняволены ў Венесуэле.

    У панэльнай дыскусіі возьмуць удзел:

    • Лізавета Жучкова, паліталагіня, пляменніца вызваленага палітвязня;
    • Феліпэ Торэс Джанвіторыа, венесуэльскі журналіст, LatAm Explained;
    • Луіс Салана, аўтар даследавання пра ўнёсак праграмаў Чавеса ў эканамічны крызіс у Венесуэле;
    • Вераніка Білкова, кіраўніца Цэнтра міжнароднага права Інстытута міжнародных зносінаў (Чэхія), сябра Венецыянскай камісіі.

    📅 Дата і час: 7 красавіка 2026, 17:30—19:00
    📍 Месца: Anglo-American University, Letenská 120/5, Praha 1

    Уваход толькі па запрашэннях. Каб атрымаць запрашэнне, напішыце па адрасе czechia.office@tsikhanouskaya.org

    Падрабязнасці: https://www.facebook.com/events/1224868773163430

    Мерапрыемствы