7 красавіка ў Празе адбудзецца публічная дыскусія пра ролю жаночага лідарства ў барацьбе з аўтарытарнымі рэжымамі ў Беларусі і Венесуэле.
Падчас дыскусіі закрануць геапалітычную сітуацыю 2025–2026 гадоў, уключаючы актыўную ролю Злучаных Штатаў у дыпламатычных перамовах, якія спрыялі вызваленню палітычных зняволеных, і актыўныя дзеянні ЗША ў падтрымку дэмакратычных змен ва Усходняй Еўропе і Заходнім паўшар’і.
Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць маштаб рэпрэсіяў, якія перажылі Беларусь і Венесуэла, і досвед Святланы Ціханоўскай і Марыі Карыны Мачада ў барацьбе за дэмакратыю.
З уступным словам выступяць:
- Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі (анлайн);
- Крысціна Шыянок, кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы;
- Ян Дармаўзал, былы палітычны зняволены ў Венесуэле.
У панэльнай дыскусіі возьмуць удзел:
- Лізавета Жучкова, паліталагіня, пляменніца вызваленага палітвязня;
- Феліпэ Торэс Джанвіторыа, венесуэльскі журналіст, LatAm Explained;
- Луіс Салана, аўтар даследавання пра ўнёсак праграмаў Чавеса ў эканамічны крызіс у Венесуэле;
- Вераніка Білкова, кіраўніца Цэнтра міжнароднага права Інстытута міжнародных зносінаў (Чэхія), сябра Венецыянскай камісіі.
📅 Дата і час: 7 красавіка 2026, 17:30—19:00
📍 Месца: Anglo-American University, Letenská 120/5, Praha 1
Уваход толькі па запрашэннях. Каб атрымаць запрашэнне, напішыце па адрасе czechia.office@tsikhanouskaya.org.
Падрабязнасці: https://www.facebook.com/events/1224868773163430
