• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Нагадаем свету пра Беларусь 25 сакавіка!

    Па ўсім свеце
    25.03.2024

    Нагадаем свету пра Беларусь 25 сакавіка!

    Кожны год 25 сакавіка беларусы адзначаюць вельмі важны дзень для сучаснай гісторыі нашай краіны. Дзень Волі – гэта не проста гадавіна абвяшчэння незалежнасці БНР.  Гэта свята нашай нацыянальнай ідэнтычнасці і напамін аб тым, што незалежнасць заўсёды ідзе побач з роднай культурай, мовай і традыцыямі. 

    Дзень Волі яднае сотні тысячаў беларусаў па ўсяму свету цягам дзесяцігоддзяў. Кожнае 25 сакавіка беларусы і беларускі ладзяць мерапрыемствы, выходзяць на акцыі і маршы, і 2024 год не будзе выключэннем.

    Святлана Ціханоўская: «Амаль у кожным куточку свету ёсць беларусы з рознымі гісторыямі. Хтосьці з’ехаў учора, а хтосьці шмат гадоў таму. Хтосьці нават нарадзіўся ў іншай краіне, але ўсё адно адчувае сябе беларусам, бо шануе свае карані. Наша любоў да Беларусі і жаданне бачыць яе свабоднай збліжае нас, дзе б мы не былі. Нягледзячы на тысячы кіламетраў, што могуць аддзяляць нас ад роднай зямлі, мы знаходзім шляхі, каб яднацца і падтрымаць адзін аднаго. Паказаць, што мы побач. Менавіта таму нашая салідарнасць – гэта тое, што заўсёды бясконца мяне натхняла.

    Так, у сучасным свеце існуе шмат праблемаў і, мабыць, Беларусь зараз не ў цэнтры ўвагі. Але менавіта на такія святы, як Дзень Волі, мы можам гучна нагадаць усяму свету пра Беларусь. Нагадаць аб тым, што нашая моц у еднасці, супрацоўніцтве і ўзаемападтрымцы. Паказаць, што, нягледзячы на ўсе выклікі і цяжкасці, мы захоўваем і шануем нашыя традыцыі, культуру і гісторыю, якія робяць нас унікальнымі».

    Што вы можаце зрабіць, калі знаходзіцеся за мяжой?

    📌 Арганізуйце ці далучайцеся да акцыяў і маршаў у сваім горадзе;

    📌 Ахвяруйце грошы на дапамогу беларусам праз дабрачынныя фонды: BySol, Краіна для жыцця, Dissident BY, Politzek.me, Вясна, INeedHelpBY, #BY_help, Littouwin Lions Club, Палітвязынка, Digital Solidarity;

    📌 Напішыце ліст палітвязню ці зладзьце падпісанне паштовак разам з сябрамі. Гэта таксама можна зрабіць праз ініцыятывы: Вясна, Politzek, Dissidentby, Майстэрня паштовак;

    📌 Вывесіце беларускі нацыянальны сцяг з акна ці балкона свайго дамоў;

    📌 Падтрымайце беларускі бізнес за мяжой;

    📌 Зрабіце ў сваіх сацсетках пасты-віншаванні з Днём Волі.

    Дасылайце інфармацыю пра вашыя акцыі, маршы і мерапрыемствы ў тэлеграм-бот @AskOffice_bot. Мы будзем збіраць гэтую інфармацыю і бліжэй да Дня волі апублікуем спіс актыўнасцяў беларусаў па ўсім свеце. 

    Часам нам можа здавацца, што маленькіх дзеянняў недастаткова, але менавіта з іх складаецца вялікая справа!

    Мерапрыемствы