• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дэкаланізацыя адукацыі і навукі ў Беларусі і Украіне: тэарэтычныя выклікі і практычныя задачы

    28-30 верасня ў Вільні абудзецца канферэнцыя «Дэкаланізацыя адукацыі і навукі ў Беларусі і Украіне: тэарэтычныя выклікі і практычныя задачы»

    Правядзенне канферэнцыі было ініцыяванае дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, прафесаркай ЕГУ – Таццянай Шчытцовай. Арганізатары канферэнцыі: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня), Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (Львоў), Карлаў універсітэт (Прага).

    На канферэнцыі прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні: 

    – вынікі і ўрокі посткаланіяльных даследаванняў у Беларусі і Украіне;
    – канец «постсавецкасці» і рэцэнтралізацыя ўсходнееўрапейскіх даследаванняў;
    – дэкаланізацыя, нацыятворчасць, еўрапеізацыя – скрыжаванні і парадоксы;
    – універсітэт як пляцоўка і рухавік дэкаланізацыі;
    – перспектывы беларускіх і ўкраінскіх даследаванняў у глабальным кантэксце.

    Прымаюцца заяўкі на арганізацыю тэматычных панэляў, арганізацыю дыскусій і індывідуальныя даклады. Працоўныя мовы: англійская, беларуская, украінская.

    Для таго каб прыняць удзел у канферэнцыі неабходна да 15 ліпеня запоўніць анлайн-форму.

    Мерапрыемствы