• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Давайце разам адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня!

    Толькі нядаўна прайшоў вялікі марафон салідарнасці, які зноў даў усім нам веру ў тое, што мы здольныя аб’яднацца. Дапамог зноў убачыць як нас шмат. І натхніў на новыя здзяйсненні. Мы пачалі яшчэ больш ганарыцца адно адным і верыць у тое, што разам мы здольныя рабіць шмат.

    Давайце працягнем гэтую хвалю салідарнасці!

    Беларусы замежжа – паглядзіце нашую мапу з акцыямі салідарнасці і далучайцеся да іх у сваіх гарадах. Бярыце з сабой плакаты, наш сапраўдны сцяг і фота палітзняволеных. Прыходзьце разам з сябрамі, калегамі ці сям’ёй – давайце зробім так, каб нас было бачна.

    Беларусы ў краіне – напішыце ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. І, канечне, падтрымлівайце ўсё беларускае: кнігі, музыку, падкасты, беларускія пераклады фільмаў, ютуб-ролікі.

    Не толькі 9 жніўня, але і ў іншыя дні, пішыце лісты нашым героям. Ім заўсёды патрэбная нашая падтрымка. Зрабіць гэта можна праз ініцыятывы ВяснаPolitzek.meDissidentbyМайстэрня паштовак. Для вашай бяспекі не пазначайце зваротны адрас і ўключыце VPN.

    Больш інфармацыі пра Дзень Салідарнасці шукайце на сайце: https://standwithbelarus.org/.

    Мерапрыемствы