• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 40-я гадавіна Чарнобыльскай аварыі

    Па ўсім свеце
    26.04.2026

    26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастрофаў у гісторыі.

    Прайшло 40 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы, ад якой пацярпелі мільёны людзей у розных краінах. Час мінуў — пагроза засталася. Улада ў Беларусі такая ж безадказная і непадсправаздачная грамадству, як і тады. Гэта абсалютна непрымальна.

    Менавіта таму ў гэтым годзе кампанія пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз’ядзерную Беларусь».

    Да гэтай даты па ўсім свеце пройдуць дыскусіі, лекцыі, канцэрты, акцыі памяці і культурныя падзеі, прысвечаныя памяці пра Чарнобыль, яго наступствам для Беларусі і свету, а таксама людзям, чые жыцці ён назаўсёды змяніў.

    Офіс Святланы Ціханоўскай сабраў спіс мерапрыемстваў, якія пройдуць да 40-й гадавіны. Далучайцеся! Спіс будзе дапаўняцца.

    Калі вы плануеце акцыі або імпрэзы — паведаміце пра іх Офісу Святланы Ціханоўскай зручным для вас спосабам, каб як мага больш беларусаў маглі далучыцца.

    Дыскусія «40 гадоў пасля Чарнобыля: ад асабістага досведу да калектыўнай памяці»

    Калі: 15 красавіка 2026, 18:00–19:30

    Дзе: анлайн

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Абмеркаванне кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч

    Калі: 22 красавіка 2026, 20:00 (па Мінску)

    Дзе: анлайн

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Варшава: 

    24 красавіка 2026, 23:30–05:00

    Дабрачынная падзея Belarus Outside Sound System

    Калі: 

    Дзе: Klub Mechanik, ul. Narbutta 87

    Падрабязнасці.

    __________________________

    26 красавіка, 14:00

    Чарнобыльскі Шлях-2026

    Дзе: помнік Каперніка (ulica Krakowskie Przedmieście 1)

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Вільнюс

    21 красавіка, 10:00

    Канферэнцыя «У памяць аб 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС»

    Дзе: Kalvarijų g. 153

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Цюрых — 26 красавіка, 17:30

    Канцэртная праграма «Песні зніклых вёсак» у выкананні Сержука Доўгушава

    Дзе: Josefstrasse 102 (1. Stock)

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Анлайн-лекцыя і дыскусія «Чарнобыль — ядзерная катастрофа 40 гадоў таму»

    Калі: 27 красавіка 2026, 18:00–20:00

    Дзе: анлайн

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Інфармацыйная кампанія «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню»

    Калі: з 30 сакавіка па 8 траўня

    Дзе: анлайн- і афлайн-мерапрыемствы

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Конкурс у анталогію пра Чарнобыль ад выдавецтва «Пфляўмбаўм»

    Калі: да 10 красавіка 2026

    Дзе: анлайн (падача праз email antalohija@gmail.com)

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Круглы стол «Выпрабаванне чалавецтва. Чарнобыль і 40 гадоў пасля»

    Калі: 16 красавіка 2026, 16:00

    Дзе: Savanorių pr. 28, ауд. 221

    Падрабязнасці.

    __________________________

    Прага
    Канферэнцыя «Цень Чарнобыля праз 40 гадоў: забеспячэнне будучыні Беларусі і Украіны»
    Калі: 27 красавіка, 15:00-19:00

    Мерапрыемствы