22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету ІІ, ініцыяваная Офісам Святланы Ціханоўскай.
Гэтая Канферэнцыя працягвае практыку збіраць прадстаўнікоў беларускай дыяспары разам з дэмсіламі Беларусі на адной пляцоўцы, каб наладжваць супрацоўніцтва.
На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца:
– актуальная палітычная стратэгія Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады;
– падтрымка дзейнасці дыяспаральных арганізацый;
– сумесныя намаганні ў кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі;
– каардынацыя дзеянняў паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі;
– стратэгіі больш паглыбленай супрацы паміж рознымі актарамі дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.
Больш інфармацыі на сайце – https://bydiaspora.net/
Колькасць удзельнікаў і ўдзельніцаў абмежаваная, таму прапануем дасылаць вашыя заяўкі ўжо цяпер. Зрабіць гэта можна па спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8.
Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!