• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Чэхію, сустрэчы з дарадцам Эмануэля Макрона і міністрам замежных справаў Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8–14 чэрвеня 

    15 чэрвеня, 2026

    ВІЗІТ У ЧЭХІЮ

    10–11 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала Чэхію з працоўным візітам. Падчас візіту яна сустрэлася з:

    міністрам замежных справаў Чэхіі Петрам Мацынкам. Абмяркоўваліся пытанні візаў, санкцыйнай палітыкі, міжнароднай каардынацыі ў справе прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці і падтрымкі беларусаў у выгнанні. Міністр падкрэсліў, што Чэхія будзе выдаваць візы родным беларусаў, якія пражываюць у Чэхіі.

    прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам у Пражскім градзе. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, працэс вызвалення палітвязняў, падтрымку Украіны, санкцыйную палітыку, пагрозы бяспецы ў рэгіёне, узмацненне расійскага ўплыву ў Беларусі, а таксама магчымыя сцэнары развіцця падзей пасля сыходу Лукашэнкі.

    – спікерам Мілашам Выстрчылам, выступіла перад Камітэтам па замежных справах, абароне і бяспецы Сената на чале з Паўлам Фішэрам, а таксама правяла сустрэчу з чэшскімі сенатарамі. Падчас дыскусіяў асаблівая ўвага надавалася падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў, палітычных вязняў, развіццю беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, і падрыхтоўцы да пост-лукашэнкаўскай Беларусі. 

    мэрам Прагі Багуславам Свобадам. Ціханоўская падзякавала яму за падтрымку беларускай супольнасці і ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня Волі. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва з беларускімі ініцыятывамі ў Празе, арганізацыю Кангрэсу беларусаў Чэхіі, і развіццё сувязяў паміж беларускімі і чэшскімі мясцовымі супольнасцямі.

    прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў у Чэхіі. Размова ішла пра падтрымку беларусаў у выгнанні, праблемы легалізацыі, дакументаў, а таксама пра развіццё беларускай культурнай і грамадскай прысутнасці ў Чэхіі.

    Асобнае месца ў праграме занялі культурніцкія падзеі. Ціханоўская наведала перадпаказ выставы «DATAS: The Data and the Sovereign» у галерэі Рудольфінум, дзе былі прадстаўлены працы, прысвечаныя тэмам лічбавага кантролю, назірання і сувязі беларускіх і расійскіх сістэм маніторынгу.

    Разам з міністрам культуры Чэхіі яна таксама наведала перадпаказ Пражскага біенале сучаснага мастацтва Matter of Art, дзе былі прадстаўленыя творы беларускіх мастакоў Руфіны Базлавай і Глеба Аманкулава.

    Завяршэннем візіту стала публічная дыскусія ў Бібліятэцы Вацлава Гавела, якая сабрала больш за 120 удзельнікаў, у тым ліку дыпламатаў, экспертаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў і беларускай дыяспары. Размова была прысвечаная палітычным вязням, адносінам паміж Беларуссю і Украінай, падтрымцы беларускай культуры і еўрапейскай будучыні Беларусі.

    Фотарэпартаж.

    СУСТРЭЧА З МІНІСТРАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ЛІТВЫ

    12 чэрвеня ў Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе прайшла сустрэча міністра замежных справаў Літвы Кястуціса Будрыса з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, дыяспары, незалежных медыя, бізнесу, адукацыйных і рэлігійных ініцыятываў, якія працуюць у Літве. У сустрэчы ўзялі ўдзел 40 прадстаўнікоў 35 беларускіх арганізацыяў.
    Сярод тэмаў, якія абмеркавалі падчас сустрэчы:

    – падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці ў Літве і яе ўдзел ва ўмацаванні дэмакратычнай Беларусі;

    – візы і магчымасць кароткатэрміновых візітаў для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Літве і не могуць бяспечна вяртацца ў Беларусь;

    – падтрымка беларускіх студэнтаў і адукацыйных ініцыятываў;

    – праца незалежных беларускіх медыя ў Літве і пытанні, звязаныя з працягам дазволаў на пражыванне;

    – падтрымка беларускай культуры, творцаў і культурніцкіх арганізацый;

    – бяспека, супрацьдзеянне дэзынфармацыі і роля беларускай дыяспары ў Літве;

    – пытанні, звязаныя з беларускімі дзецьмі, адукацыяй і захаваннем сувязі з беларускай мовай і культурай;

    – падтрымка палітзняволеных, былых палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў;

    – публічная рыторыка адносна беларусаў у Літве і важнасць дыялогу паміж грамадствамі.

    ВІЗІТ ДЗЯНІСА КУЧЫНСКАГА ВА ФРАНЦЫЮ

    11 чэрвеня Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі наведаў Парыж, дзе правёў шэраг сустрэчаў з высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта Францыі ў Елісейскім палацы, міністэрства Еўропы і замежных справаў Францыі, а таксама Нацыянальнага сходу Францыі — ніжняй палаце парламента Францыі.

    У межах візіту адбыліся сустрэчы з:

    – дарадцам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона па кантынентальнай Еўропе і Турцыі Бертранам Бухвальтэрам;

    – дырэктарам Дэпартамента кантынентальнай Еўропы Міністэрства Еўропы і замежных справаў Францыі Брысам Ракфёем;

    – дарадцам міністра Еўропы і замежных справаў Францыі Жана-Ноэля Баро па консульскіх пытаннях, кантынентальнай Еўропе і Балканах Патрыкам Рэнаром;

    – кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальным сходзе Францыі Фрэдэрыкам Пеці.

    Падчас сустрэчаў бакі абмеркавалі беларуска-французскія адносіны, актуальную сітуацыю ў Беларусі, рэгіянальны кантэкст і каардынацыю дзеянняў у сувязі з працяглай палітычнай і бяспекавым крызісам у рэгіёне.

    ВЫСТАВА «ДЭПАРТАЦЫЯ»

    12 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала новую выставу «Дэпатрыяцыя», якая праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі. Экспазіцыя прысвечаная памяці пра беларускія пратэсты, салідарнасць і супраціў. Падчас адкрыцця Святлана Ціханоўская адзначыла важнасць захавання памяці пра падзеі апошніх гадоў і падзякавала ўсім, хто працягвае працаваць дзеля Беларусі, нягледзячы на выгнанне, пераслед і ціск. Яна падкрэсліла, што такія праекты дапамагаюць захаваць сувязь паміж беларусамі і нагадваюць, дзеля чаго працягваецца барацьба за свабоду.

    МІЖНАРОДНЫ ФУТБОЛЬНЫ ЧЭМПІЯНАТ AMBASSADORS’ CUP 2026

    13 чэрвеня ў Вільнюсе каманда дэмакратычнай Беларусі заняла першае месца ў міжнародным дабрачынным футбольным турніры Ambassadors’ Cup 2026. Офіс Святланы Ціханоўскай у складзе беларускай каманды прадставіў яго дырэктар Дзяніс Кучынскі. У фінале каманда дэмакратычнай Беларусі сустрэлася з камандай Офіса прэзідэнта Літвы. За літоўскую каманду выступаў і сам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

    МЕДЫЯ

    Times News (Вялікабрытанія), BBC News (Вялікабрытанія), Reuters (міжнароднае), The Times (Вялікабрытанія), ČT24 (Чэхія), Seznam Zpravy (Чэхія), Rozhlas (Чэхія), NEXT TV MOLDOVA (Малдова), BBC (руская служба).

    Апошнія навіны