• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Славенію, сустрэча з міністаркай замежных справаў Аўстрыі, Другі кангрэс па палітзняволеных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1–7 верасня

    08 верасня, 2025

    ВІЗІТ У СЛАВЕНІЮ

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міжнародным стратэгічным форуме ў славенскім Бледзе. На палях форуму Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Славеніі Наташай Пірц-Мусар, міністаркай замежных справаў Славеніі Таняй Фаён, еўракамісаркай Хаджай Лабіб, віцэ-міністрам замежных справаў Украіны Аляксандрам Мішчанкам, дзяржаўным сакратаром МЗС Германіі Флорыянам Ханам і іншымі дыпламатамі. Акрамя таго, беларуская лідарка паўдзельнічала ў дыскусіі, у якой закранула тэмы транзіту ўлады і падтрымку Беларусі з боку Еўропы.

    ВІЗІТ У АЎСТРЫЮ

    Святлана Ціханоўская з працоўным візітам наведала Аўстрыю, дзе сустрэлася з міністаркай замежных справаў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер, міністаркай па справах Еўропы Клаўдзіяй Плакольм, выступіла перад прадстаўнікамі краінаў АБСЕ ў межах Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі, дзе прысутнічалі больш за 30 прадстаўнікоў краінаў-сяброў. Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у івэнце «Роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы: ад удзелу ў вайне да дэмакратычных рашэнняў», прысвечаным усталяванню бяспекі ў рэгіёне.

    ДРУГІ КАНГРЭС ПА ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ У БЕЛАРУСІ

    26 і 28 верасня ў Польшчы адбудзецца Другі Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause. Гэта двухдзённая сустрэча, на якой прадстаўнікі арганізацыяў збяруцца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

    Запрашаем далучыцца:

    рэгістрацыя на Кангрэс;

    акрэдытацыя для медыя

    Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі: Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Вясна, Dissidentby, Вольныя, Фонд «Краіна для жыцця», Хрысціянская візія — пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ДА ПЕРШАГА ВЕРАСНЯ

    З нагоды першага верасня Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове распавяла пра тое, што нават пад ціскам сістэмы застаюцца рэчы, якіх яна не можа забраць: адданасць настаўнікаў, любоў бацькоў і жаданне дзяцей вучыцца і марыць.

    ВЫНІКІ МЕСЯЦА

    Каманда Офіса падрыхтавала вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў. Азнаёміцца можна па спасылцы.

    РЭАКЦЫЯ НА НОВЫ ІНСТРУМЕНТ ЦІСКУ З БОКУ РЭЖЫМУ

    Рэжым пачаў актыўна выкарыстоўваць перапіску як інструмент ціску: піша актывістам, прапануе «дыялог», цікавіцца асабістай інфармацыяй. Каманда Офіса сабрала парады, якія дапамогуць беларусам дзейнічаць бяспечна.
    МЕДЫЯ

    Der Standard (Аўстрыя), Financial Times (Міжнароднае), BBC World Service (Міжнароднае), BBC News Україна (Украіна), Die Presse (Аўстрыя), Der Standard (Аўстрыя).


    Апошнія навіны