• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Стратэгічным форуме ў Бледзе

    02 верасня, 2025

    Беларуская лідарка знаходзіцца ў Славеніі, дзе сёння паўдзельнічала ў дыскусіі ў фармаце one-on-one на Стратэгічным форуме ў Бледзе. Цягам размовы лідарка закранула як тэмы транзіту ўлады, так і падтрымку Беларусі з боку Еўропы.

    Пра беларусаў

    «Беларусы — таленавітыя і працавітыя людзі. Дысцыплінаваныя, здольныя і свабодалюбівыя. У нас ёсць усё, каб Беларусь стала паспяховай і квітнеючай краінай. І калі адкрыецца акно магчымасцяў — мы ім абавязкова скарыстаемся».

    Пра вызваленне палітвязняў

    «Я ўдзячная амерыканскай адміністрацыі за вызваленне Сяргея. Гэта вынік супольных намаганняў ЗША і ЕС. Але мне балюча, што больш за 1300 чалавек усё яшчэ за кратамі. Таму мы не спыняемся і разам з нашымі партнёрамі ў ЗША і Еўропе мы будзем змагацца за свабоду кожнага».

    Як Еўропа можа падтрымаць Беларусь

    «Еўропа ўжо зрабіла вельмі шмат, і ніколі раней Беларусь не была так высока на еўрапейскім парадку дня. Галоўнае цяпер — разглядаць Беларусь як частку Еўропы. Працягваць прынцыповую палітыку, дамагацца вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў. Падтрымліваць журналістаў, праваабаронцаў, культурніцкія ініцыятывы. І разам глядзець у будучыню — у еўрапейскую Беларусь».

    Пра транзіт улады

    «Беларускае грамадства хоча пераменаў. І ў самой сістэме ўсё больш гавораць пра транзіт. Перамены непазбежныя, але мы павінны іх паскорыць. Расія хоча захаваць статус-кво, а беларусы хочуць рухацца да Еўропы».

    Пра працу дэмакратычных сілаў

    «У нас, дэмакратычных сілаў, няма сваёй дзяржавы ці тэрыторыі. А ёсць грамадства, якое хоча пераменаў, і вялікая дыяспара тых, хто вымушана пакінуў радзіму. Мы шукаем шляхі, каб ім дапамагаць: у пытаннях легалізацыі, дакументаў, адукацыі, трымаць Беларусь у міжнароднай павестцы. Дапамагаць тым, хто працягвае барацьбу ўнутры краіны. Мы працуем, каб захоўваць і пашыраць сувязі Беларусі з Еўропай».

    Апошнія навіны