Да трэцяй Канферэнцыі «Новая Беларусь», што пройдзе 3-4 жніўня ў Вільні, засталося менш, чым два тыдні. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай запрашае беларусаў падзяліцца думкамі і запоўніць форму меркаванняў да Канферэнцыі «Новая Беларусь» пра вынікі працы дэмакратычнай супольнасці за мінулы год. Што засталося па-за ўвагай? Якія важныя аспекты былі недаацэненыя? Якія крокі, на вашу думку, дэмакратычным сілам неабходна зрабіць у найбліжэйшы час?
Да таго ж, мы заклікаем сфармуляваць пытанні, што турбуюць вас цяпер, і адказы на якія вы хацелі б пачуць падчас мерапрыемства. Мы сістэматызуем пытанні і перададзім іх мадэратарам Канферэнцыі.
Запоўніць форму можна па гэтай спасылцы. Нам вельмі важна пачуць голас кожнага і кожнай!
⚪ Нагадаем, што калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у мерапрыемстве, то неабходна запоўніць форму.
🔴 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
❗Важна!
Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі «Новая Беларусь» праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Усю інфармацыю пра праграму можна знайсці па спасылцы. Калі ласка, дбайце пра сваю кібербяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!