Адзіная стратэгія і ўзаемадапамога
– Офіс Ціханоўскай правёў агульную сустрэчу ініцыятываў і арганізацый дэмакратычных сілаў. Сустрэча атрымалася, паколькі праекты дамовіліся пра новыя формы сумеснай працы, абмеркавалі агульныя планы дзеянняў на 2022 год. Платформа салідарнасці папоўнілася новымі ўдзельнікамі:
- на сайце https://belarusplatform.org/ вы можаце далучыцца да працы любой ініцыятывы.
- у канале https://t.me/belplatform можаце сачыць за вакансіямі.
– Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, прадстаўнік НАК Арцём Праскаловіч і менеджарка стратэгічнай камунікацыі Офіса Анастасія Касцюгова ў відэа патлумачылі, як дэмакратычныя сілы распрацавалі агульную стратэгію дзеянняў на заяўленым «рэферэндуме» – прыйсці на ўчасткі і зрабіць бюлетэнь нядзейсным. Таксама яны патлумачылі, чаму пасіўны байкот не працуе і як выражаць актыўны байкот.
– У інтэрв'ю Zerkalo.io Ціханоўская адказала на пытанні пра суверэнітэт і «рэферэндум»: «Абвешчаны «рэферэндум» не вырашае ніводнай праблемы Беларусі. Ён не дае людзям выбару і не можа вывесці краіну з крызісу. Мы настойваем на спыненні гвалту, вызваленні палітвязняў і толькі пасля ўсяго гэтага на правядзенні новых выбараў. Без выканання гэтых умоваў ніякія датэрміновыя выбары не будуць законнымі. І перамовы пра сумленныя выбары патрэбныя не толькі тым, хто пацярпеў ад сістэмы, але і тым, хто спадзяваўся, што сістэма іх абароніць, калі заставацца ў ёй і маўчаць. Перамовы патрэбныя ўсёй краіне».
– Вольныя паштоўкі зрабілі Калядны адвэнт-каляндар на 24 дні з простымі заданнямі для выказвання салідарнасці з палітвязнямі. Напісаць ліст, адправіць паштоўку ці нават зрабіць паштоўку сваімі рукамі, згатаваць кашу па рэцэпце палітвязні Ксюшы Сырамалот і шмат іншага. Спампаваць каляндар можна на 4 мовах па спасылцы.
Міжнародная праца
– Ціханоўская правяла насычаны візіт у Швецыю. Яна сустрэлася з прэзідэнтам, генсакратаром ПА АБСЕ, з больш як 10 міністрамі розных краінаў, запусціла групу сяброў Беларусі ў шведскім парламенце. Два галоўныя вынікі гэтых сустрэчаў:
1. Беларуская лідарка азнаёміла ўсіх партнёраў з пазіцыяй дэмакратычных сілаў па «рэферэндуме» і заклікала іх не прызнаваць яго правядзенне і вынікі.
2. Ціханоўская атрымала інфармацыю, што, нягледзячы на ўсе спробы рэжыму праводзіць міжнародныя сустрэчы, яны не ўплываюць на паслядоўную палітыку Еўропы па Беларусі: вызваленне палітвязняў – і толькі потым перамовы пра новыя выбары.
– 5 снежня Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Мюнхен. Таксама на наступным тыдні яна наведае Варшаву з візітам.
Адукацыя
– 9 снежня, 17:00 па Мінску, пройдзе штотыднёвы вэбінар на тэму «Адукацыя ў Беларусі і адукацыйныя праекты для беларусаў у ЕС: перспектывы на бліжэйшую будучыню». Зарэгістравацца на вэбінар можна тут. Азнаёміцца з вынікамі дыскусіі пра рэпрэсіі супраць адвакатаў у Беларусі можна азнаёміцца тут, пра лібералізацыю імпарту з Беларусі ў ЕС – тут.