• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчу ініцыятываў і арганізацыяў, якія дапамагаюць беларусам змагацца супраць рэжыму

    29 лістапада, 2021

    На сустрэчы прысутнічалі дзясяткі прадстаўнікоў розных фондаў, ініцыятываў і структураў, якія дапамагаюць беларусам змагацца супраць рэпрэсій, атрымліваць дапамогу распавядаць праўду і дапамагаць адно аднаму.

    Медыякаманды, якія супрацьстаяць прапагандзе і фэйкам рэжыму, адкрываюць для беларусаў праўду, а галасы саміх беларусаў робяць яшчэ больш заўважнымі.

    Краіна для жыцця.
    Маланка.
    – ByProsvet.
    – Мая краіна Беларусь.
    Сумленная газета.
    СтопПрапаганда.
    Жнівень 2020.
    Voices from Belarus.

    Фонды і праекты, якія займаюцца падтрымкай усіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій і працягвае ім падвяргацца.

    Краіна для жыцця.
    – BYSOL.
    Фонд медыцынскай салідарнасці.
    Беларуская Рада Культуры.
    – Politzek.me.
    – Вольныя паштоўкі.

    Праекты і арганізацыі, дзякуючы якім беларусы ўнутры краіны працягваюць аказваць інтэнсіўны ціск на рэжым дзеля дасягнення нашай агульнай мэты.

    Голас.
    Digital solidarity.
    Хрысціянская візія.
    Сумленныя людзі.
    – План Перамога і ByPol.
    – Рабочы рух.
    Чат-бот Рух большасці.
    Валанцёры Офіса Ціханоўскай.

    Ціханоўская: «Хачу сказаць дзякуй усім нашым медыягрупам, якія даносяць у Беларусь павестку і працуюць супраць прапаганды. Дзякуй усім ініцыятывам, якія працуюць з палітвязнямі і іх сем'ямі. Дзякуй усім ініцыятывам, якія дапамагаюць нам працаваць у Беларусі. Палітыкі проста ідуць за вамі, а ўсё, што робіце вы – гэта першарадна».

    Апошнія навіны