• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай ПА АБСЕ

    01 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнткай ПА АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт, генсакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэла і бюро АБСЕ. 

    Ціханоўская выказалася пра ўдзел чыноўнікаў з Мінска ў мерапрыемствах АБСЕ і падкрэсліла, што гэты ўдзел рэжым успрымае як фармальны і ігнаруе заклікі да спынення гвалту і рэпрэсій, вызвалення палітвязняў. Нікога з прадстаўнікоў іншых краін больш не павінны расчароўваць іх паводзіны, іншага чакаць не варта.

    Таксама Ціханоўская расказала, як менавіта АБСЕ можа выкарыстоўваць свой уплыў – як пляцоўка, якая аб'ядноўвае мноства краін:

    Падтрымаць падрыхтоўку да перамоваў паміж дэмакратычнымі сіламі і рэжымам. А таксама запускаць абмеркаванні дыялогу пра беларускі крызіс, увесь час запрашаць і Расію, заклікаючы яе да адказу і прапаноўваючы ёй пазбавіцца ад асацыяцыі з ізаляваным рэжымам.

    – Польшчы падчас будучага старшынства – актыўна садзейнічаць таму, каб менавіта АБСЕ стала платформай для пасярэдніцтва ў нацыянальным дыялогу.

    – Прызначыць спецыяльнага пасланца, які ўзначаліць у АБСЕ ўсе папярэднія кансультацыі перад перамовамі. Правесці канферэнцыю з фокусам на перамовах.

    – Аб'яднаць усе структуры АБСЕ, у прыватнасці, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), для аказання трох тыпаў дапамогі беларусам:

    1. маніторынг судовых працэсаў у Беларусі;
    2. рэгулярнае наведванне турмаў і праверка ўмоваў утрымання;
    3. прававыя агляды заканадаўчых актаў, якія прапануе рэжым, каб адсочваць траекторыю крызісу ў РБ і ціснуць на рэжым па канкрэтных рашэннях.

    – Таксама БДІПЧ можа далучыцца да Венецыянскай камісіі Рады Еўропы ў прадастаўленні юрыдычнага заключэння па канстытуцыйнай рэформе. І апошняе, але не менш важнае: БДІПЧ можа аказваць дапамогу праваабаронцам у іх працы.

    Апошнія навіны