• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Рэакцыя на сітуацыю з Бабарыкам, візіт у Германію, гадавіна Чарнобыля. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24-28 красавіка 2023

    30 красавіка, 2023

    ВІЗІТ У ГЕРМАНІЮ. 24-25 красавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Берліне, дзе сустрэлася з міністрам фінансаў, дарадцам канцлера Германіі, амбасадаркай ЗША, дэпутатамі Бундэстагу, Таксам яна выступіла са штогадовай «Берлінскай прамовай свабоды». Акрамя таго, у Берліне Ціханоўская адкрыла працу дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу і выступіла перад Камітэтамі па замежнай палітыцы і еўрапейскіх справах. Больш падрабязна пра вынікі візіту – па спасылцы.

    ВІКТАР БАБАРЫКА. 26 красавіка з'явілася інфармацыя, што Віктар Бабарыка трапіў у бальніцу са слядамі збіцця. Святлана Ціханоўская пракаментавала і запатрабавала публічна прадэманстраваць, у якім ён стане: «Мы патрабуем допуску адвакатаў і сваякоў да яго». Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і расказаў, што робіць Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

    Пасля гэтага Святлана Ціханоўская звярнулася да памагатых Лукашэнкі: «Толькі вы самі можаце сабе дапамагчы. Пачынайце рабіць гэта зараз. Выходзьце з намі на сувязь. Дзяліцеся інфармацыяй. Зрабіце гэта не толькі дзеля сваёй будучыні, але і дзеля таго, каб заставацца чалавекам».

    ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ. У гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Урок вывучылі беларусы, але не дыктатары». Яна заклікала беларусаў замежжа выходзіць на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах. У Вільні Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля». А таксама выступіла з прамовай на мітынгу да 37-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы і прыняла ўдзел у Чарнобыльскім шляху ў Вільні.

    СТРАТЭГІЯ ПЕРАХОДНАГА ПЕРЫЯДУ. Дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі правёў прэзентацыю праекту Стратэгіі пераходнага перыяду для сябраў Каардынацыйнай рады. Праект стратэгіі разглядае некалькі сцэнароў развіцця падзеяў і ролю дэмакратычных сілаў у іх.

    КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ. 22-23 красавіка ў Вільні прайшла Канферэнцыя, на якой сабраліся больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятываў і суполак беларусаў з розных кантынентаў. Пра тое, як прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II, распавёў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. 

    Падчас Канферэнцыі каманда Офіса размаўляла з беларусамі. Удзельнікі адказалі на пытанні:
    1) Што рабіць беларусам, каб не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі? Відэа – па спасылцы
    2) Што можна зрабіць тут і цяпер, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі? Відэа можна паглядзець тут.

    БІЗНЕС ФОРУМ. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на другім Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. Гэта ўжо чацвёрты форум, які праводзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) у Вільні ці Варшаве. 

    БЕЛАРУСЬ-КІТАЙ. ​Святлана Ціханоўская пракаментавала выказванне амбасадара Кітая ў Францыі, які засумняваўся ў суверэнітэце пост-савецкіх краінаў: «КНР адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Заявы амбасадара недапушчальныя».

    ПАДТРЫМКА ПРАВААБАРОНЦАЎ. 26 красавіка ў дзень стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна» Офіс Святланы Ціханоўскай і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр павіншавалі праваабаронцаў: «27 гадоў праваабаронцы ў Беларусі зʼяўляюцца ўвасабленнем духу справядлівасці і свабоды. Яны часта самі рызыкуюць сваёй свабодай, каб забяспечыць захаванне і абарону асноўных правоў чалавека».

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. У пятніцу, 28 красавіка, Святлана Ціханоўская правяла штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Сярод тых, хто тэлефанаваў, быў Яўген Гацак, адзін з лідараў беларускай дыяспары, якога не пусцілі з Турцыі ў Грузію. Юрыдычная служба Офіса Святланы Ціханоўскай узяла яго справу ў працу. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Delfi (Літва), Die Welt (Германія), Tagesspiegel (Германія), Spiegel (Германія), T-Online (Германія), Le MondeБелСАТ (Беларусь), Блог Мікалая Маслоўскага (Беларусь), Zerkalo.io (Беларусь), Наша Ніва (Беларусь).

    Апошнія навіны