• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У нямецкім Бундэстагу была створаная група сяброў Беларусі. Ціханоўская ўзяла ўдзел у іх першым паседжанні

    25 красавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у першым сімвалічным паседжанні групы «Сяброў Беларусі». У склад групы ўвайшлі 30 дэпутатаў, амаль што з усіх нямецкіх палітычных фракцыяў Бундэстагу: сацыял-дэмакратаў, кансерватараў, лібералаў і зялёных.

    Падчас свайго выступу Ціханоўская адзначыла, што беларускае пытанне абʼядноўвае нямецкую палітыку, а не дзеліць. Гэта вельмі важны сігнал. Яна заклікала дэпутатаў далучыцца да міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня – і падтрымаць гэтую кампанію. Таксама даслаць лісты палітвязням і ўзяць над імі патранаж. Яна папрасіла прыняць рэзалюцыю ў абарону беларускага суверэнітэту, якая выпрацавала б стратэгічныя прынцыпы нямецкай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

    Святлана таксама заклікала выказацца да гадавіны катастрофы ЧАЭС пра ядзерную зброю. Таму што мы бачым, што рэжым бярэ ў закладнікі 9 мільёнаў чалавек, размяшчаючы расійскую зброю на тэрыторыі нашай краіны. Гэта пагроза і Еўропе, але гэта перш за ўсё пагроза незалежнасці Беларусі.

    Таксама дамовіліся правесці сустрэчу прадстаўнікоў парламенцкіх групаў «Сяброў Беларусі» з розных краінаў свету ўвосень – у верасні ці ў кастрычніку. Пагадзіліся наладзіць супрацу паміж нямецкімі палітычнымі партыямі і палітычнымі партыямі з Беларусі, якія сёння ўрад Лукашэнкі ліквідуе. Акрамя таго, абмеркавалі неабходнасць утрымання Беларусі на парадку дня.

    Апошнія навіны