• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Бундэстагу перад Камітэтам па замежных справах і Камітэтам па еўрапейскіх справах

    25 красавіка, 2023

    У сустрэчы бралі ўдзел усе фракцыі Бундэстагу. Разам са Святланай Ціханоўскай былі дарадца па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Народных амбасадаў у Берліне Міхаіл Рубін.

    «Адна з нашых мэтаў – прасоўванне еўрапейскага выбару для Беларусі як альтэрнатывы «русскому миру». І было б выдатна, калі б вы маглі казаць пра гэта публічна. Беларусы хочуць чуць, што іх чакаюць у Еўропе», – адзначыла ў сваім выступе нацыянальная лідарка.

    Таксама Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, актывістаў, незалежныя медыя, а таксама беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

    «На мяжы страты ўлады ў 2020 годзе Лукашэнка цалкам падпарадкаваў Беларусь палітычнай і вайсковай палітыцы Расіі. Ён прамяняў беларускую незалежнасць на свае асабістыя інтарэсы. Гэта дзяржаўная здрада, і я ўпэўненая, што Лукашэнку будуць судзіць за гэта, сярод іншых злачынстваў», – сказала Святлана Ціханоўская.

    Яна заклікала дэпутатаў ініцыяваць трыбунал супраць Лукашэнкі і яго памагатых, выкарыстоўваць існыя і ствараць новыя механізмы прыцягнення да адказнасці, выказала жаданне, каб Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі.

    «Беларусы прадэманстравалі дакладную пазіцыю: мы супраць гэтай вайны. Мы падтрымліваем Украіну. Таму важна падзяляць беларускі народ – і рэжым Лукашэнкі, які стаў памагатым Пуціна. Таксама важна падзяляць Беларусь і Расію: не кладзіце нас у адзін кошык», – падкрэсліла Ціханоўская.

    Увесь тэкст выступу па спасылцы

    Апошнія навіны