• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выступ Святланы Ціханоўскай на 2-м Беларускім Бізнэс Форуме ў Вільні, 2023 год

    26 красавіка, 2023

    «Паважаныя госці,
    Паважаныя дакладчыкі,

    Я хацела б падзякаваць усім вам за тое, што вы прыехалі на 2-гі Беларускі бізнес-форум у Вільні. Я ўдзячная за тое, што сёння знаходжуся тут з вамі.

    Я вітаю арганізатараў: Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) і тых, хто падтрымаў гэтае мерапрыемства: Літоўскую канфедэрацыю бізнесу, Еўрапейскую камісію і USAID.

    Гэта ўжо чацвёрты форум, арганізаваны ABBA ў Вільні і Варшаве. Ён стаў добрай традыцыяй збірацца разам, абмяркоўваць і знаходзіць рашэнні праблемаў, з якімі сутыкаецца беларуская бізнес-супольнасць за мяжой. Існаванне такой асацыяцыі, якая стала калектыўным голасам сумленнага беларускага прыватнага бізнесу, з’яўляецца неверагодна важным. Я зычу вам далейшых поспехаў і спадзяюся, што вы папулярызуеце сваю місію. Я ганаруся беларускім бізнесам.

    Дазвольце мне падзякаваць ураду Літвы, які тут прадстаўляе Караліс Жамайціс (намеснік міністра эканомікі і інавацый). Вы садзейнічалі прыёму многіх кампаній з Беларусі. Многія людзі знайшлі для сябе прытулак менавіта ў Літве.

    Я радая бачыць тут прадстаўнікоў іншых дзяржаўных установаў Літвы, а таксама міжнародных зацікаўленых бакоў. Я заклікаю вас працягваць падтрымліваць сумленны беларускі бізнес за мяжой. Гэта выгадна ўсім бакам, акрамя рэжыму Лукашэнкі.

    Найперш стварэнне спрыяльных умоваў для пераезду беларускага бізнесу не толькі ратуе жыцці людзей, але і супрацьдзейнічае рэпрэсіям у Беларусі. Чым больш рэжым будзе ціснуць на беларусаў і беларускі бізнес, тым больш іх будзе з'язджаць з краіны. А значыць, тым больш людзей перастануць плаціць падаткі і ствараць там працоўныя месцы.

    Сёння ўзровень тэрору ў Беларусі становіцца толькі горшым. Штодзень у спісах затрыманых з'яўляецца каля 17 новых імёнаў. З-за рэпрэсій больш за дзвесце тысячаў беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну пасля жніўня 2020 года. Многія з іх былі вымушаныя або перанесці свой бізнес, або пачаць яго з нуля. Для большасці з іх ад'езд быў не выбарам, а хутчэй неабходнасцю, каб не патрапіць у турму.

    Гэтыя людзі могуць стаць каштоўнымі партнёрамі і добрымі падаткаплатнікамі для дэмакратычных краінаў. Яны могуць прынесці не толькі фінансавыя дывідэнды, не толькі стварыць новыя працоўныя месцы, але і падзяліцца сваім досведам у межах бізнес-супольнасцяў.

    Літва з'яўляецца другім па велічыні кірункам для перамяшчэння беларускага бізнесу з больш чым 660 кампаніямі з беларускімі ўладальнікамі, тысячамі супрацоўнікаў, якія плацяць падаткі, інвестуюць і ўвасабляюць свае каштоўныя ідэі ў жыццё. Тры беларускія кампаніі ўваходзяць у спіс топ-10 падаткаплатнікаў сярод IT-кампаніяў Літвы, дзве з іх – у топ-3.

    Папярэдні Беларускі бізнес-форум у Вільні завяршыўся якраз перад пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. З таго часу шмат што змянілася. Дэмакратычная Беларусь стала менш значнай для свету, а беларусы сутыкаюцца з выпадкамі дыскрымінацыі ў шмат якіх краінах.

    Тут я хацела б згадаць нядаўнюю дыскусію наконт новага заканадаўства, прынятага парламентам Літвы, якое крыху ўскладняе легалізацыю беларусаў у Літве. Я ўдзячная літоўскаму ўраду і парламенту за прыбіранне найбольш істотных абмежаванняў.

    Беларусы паважаюць права на гарантаванне нацыянальнай бяспекі Літвы. Мы разумеем, што першапрычына праблемы крыецца ў агрэсіі двух дыктатарскіх рэжымаў, якія пагражаюць сваім суседзям. Гібрыдныя атакі, спробы абысці санкцыі з дапамогай некаторых грамадзянаў Беларусі, на жаль, маюць месца.

    Таму я заклікаю вас спыніць любыя сувязі з бізнесам і людзьмі, блізкімі да Лукашэнкі, і наладзіць сувязі з сумленным бізнесам дэмакратычнай Беларусі. Але як гэта зрабіць?

    Адзін са спосабаў – укараненне працэдураў праверкі. Напрыклад, ABBA запусціла механізм унутранай бяспекі – праверку бізнесу, каб пераканацца, што яе чальцы вядуць сумленны бізнес у ЕС, не маюць дачынення да ўхілення ад санкцыяў і рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна. Я думаю, што гэта менавіта той шлях, якім трэба ісці.

    Таму замест таго, каб уводзіць забарону для ўсіх беларускіх грамадзянаў па прынцыпе нацыянальнасці, лепш стварыць механізм выдзялення візаў і віду на жыхарства для ўладальнікаў і супрацоўнікаў сумленнага бізнесу, які не нясе пагрозы нацыянальнай бяспецы Літвы.

    Я ўпэўненая, што ABBA гатовая супрацоўнічаць з урадам Літвы і адпаведнымі ўстановамі для праверкі таго, што беларускі бізнес у Літве ніяк не звязаны з беларускім рэжымам, не падтрымлівае вайсковую агрэсію і падзяляе каштоўнасці свабоды і дэмакратыі. Я лічу, што гнуткі падыход дапаможа як захаваць інтарэсы сумленных беларускіх бізнесоўцаў і бізнесовак, так і гарантаваць бяспеку Літоўскай Рэспублікі.

    Я заклікаю ўлады іншых краінаў прымаць у сябе беларускіх бізнесоўцаў. Я заклікаю міжнародныя кампаніі наймаць беларусаў у якасці супрацоўнікаў. Я заклікаю міжнародныя арганізацыі і палітычны ўплыў дапамагчы нам у вырашэнні ключавых праблемаў беларускага бізнесу.

    Тры ключавыя праблемы сёння:
    i) рост попыту на візы для пераезду працадаўцаў, супрацоўнікаў і сем'яў;
    ii) неадпаведнасці пры вядзенні банкаўскіх рахункаў;
    iii) дрэнны доступ да фінансавання і інвестыцыяў з-за адсутнасці крэдытнай гісторыі.

    Прыбіранне гэтых праблемаў дазволіць нашым сумленным прадпрымальнікам застацца ў бізнесе і быць гатовымі працягнуць сваю працу ў новай дэмакратычнай Беларусі. Можна толькі ўявіць, чаго яны даб'юцца, калі ў Беларусі будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу і знікне страх страціць усё.

    Я мару, каб мы маглі выкарыстоўваць час і магчымасці, якія ў нас ёсць цяпер, за мяжой, для ўмацавання падмурка сацыяльна адказнага і арыентаванага на Беларусь бізнесу. Гэта будзе спрыяць будучаму дэмакратычнаму і эканамічнаму аднаўленню нашай краіны. Многія таленавітыя беларусы вернуцца дадому ў якасці кіраўнікоў прадпрыемстваў, прыватных інвестараў і бізнесоўцаў. У новай Беларусі кожны бізнес будзе лічыцца і карыстацца належнай павагай. І яны не толькі прынясуць краіне росквіт, але і абароняць нас ад дыктатуры.

    Я ганаруся беларускім бізнесам. І я зраблю ўсё магчымае, каб вы ганарыліся ім ва ўсім свеце.

    Я ўдзячная тым, хто ўжо дапамагае нам. Разам мы ствараем гісторыю Беларусі і Еўропы. І я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з усімі вамі ў новай Беларусі, якая, мы верым, будзе вельмі хутка.

    Дзякуй!»

    Апошнія навіны