• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падчас візіту ў Германію Ціханоўская сустрэлася з міністрам фінансаў Крысціянам Лінднерам

    26 красавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам фінансаў Германіі Крысціянам Лінднерам, падзякавала яму за падтрымку Беларусі на працягу апошніх трох гадоў. Ён першы з нямецкіх палітыкаў, хто выйшаў на пікет да беларускай амбасады пасля 9 жніўня, i за гэта дыяспара яму вельмі ўдзячная. 

    Яны абмеркавалі сумесную стратэгію, каардынацыю дзеянняў паміж Германіяй і Беларуссю, у прыватнасці, як працягваць ціск на рэжым, пра санкцыі і ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі. А таксама як падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, людзей, якія змагаюцца ўнутры краіны, і беларускіх добраахвотнікаў, і як прыцягнуць рэжым да адказнасці. Міністр запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрымцы дэмакратычных сілаў і дэмакратычных пераменаў у Беларусі. 

    Яны абмеркавалі павелічэнне падтрымкі для незалежных медыя, а таксама беларускай праграмы DW. Ціханоўская расказала пра сітуацыю з палітвязнямі. Іх утрымлiваюць у жудасных умовах, шмат каму неабходнае тэрміновае лячэнне, некаторыя ў цяжкім стане. Рэжым трымае ўсіх палітычных у поўнай ізаляцыі, кідае многіх у ШІЗА. Ціханоўская казала, што неабходныя рашучыя дзеянні.

    Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра настроі ў беларускім грамадстве, што грамадства не падтрымлівае ўдзел Беларусі ў вайне і што людзі далучаюцца да партызанскага руху, нехта едзе ваяваць ва Украіну, – таму важна адрозніваць беларусаў і рэжым, адрозніваць беларусаў і расіянаў. Нельга ізаляваць людзей, трэба працягваць выдаваць візы і прымаць у Германіі тых, хто рэпрэсаваны.

    Ціханоўская папрасіла, каб Германія трымала Беларусь сярод сваіх прыярытэтаў, таму што Беларусь – гэта частка крызісу, але можа быць таксама і часткай яго вырашэння. Яна распавяла пра структуру дэмакратычных сілаў, пра Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйную Раду, якая аб'яднала беларускую грамадзянскую супольнасць, што гэта ўсё дапамагае і ствараць пазітыўную альтэрнатыву для беларусаў, і рыхтавацца да пераменаў.

    Апошнія навіны