• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса за тыдзень 26 ліпеня – 1 жніўня

    01 жніўня, 2021

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Белым доме. Яны абмеркавалі, што суверэнітэт Беларусі не падлягае гандлю, вырашэннем крызісу могуць стаць толькі новыя свабодныя выбары, а ўсе зняволеныя па палітычных матывах павінны быць вызваленыя без якіх-небудзь умоў.

    – Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у ЗША. Гэта першы ў гісторыі Беларусі візіт такога ўзроўня. Беларуская лідарка правяла перамовы ў Дзярждэпе і Белым доме – з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. Таксама яна сустрэлася з былымі дзяржсакратаркамі Кандалізай Райс і Мадлен Олбрайт, сенатарамі, выступіла на адкрыцці беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША і правяла трохбаковую сустрэчу з пасламі і кіраўнікамі місій ўсіх 27 краін ЕС, ЗША на якой абмяркоўваліся сумесныя крокі для дапамогі беларусам.

    – У Нью-Ёрку Ціханоўская правяла некалькі сустрэч з амбасадарамі і прадстаўнікамі розных краін у ААН, на якіх распавяла пра практычныя крокі для дапамогі беларусам унутры краіны: палітвязням і іх сем’ям, журналістам і актывістам, рабочым і культурным дзеячам.

    – Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з беларусамі Вашынгтона, Нью-Ёрка, Сан-Францыска і Лос-Анджэлеса. На кожнай сустрэчы яна дзякавала дыяспары за актыўнасць і заклікала аказваць рэгулярную дапамогу тым, хто знаходзіцца на перадавой беларускага пратэсту.

    – Ціханоўская выступіла на дыскусіі па тэме Беларусі ў Стэнфардскім універсітэце. Кампанію ёй склалі пісьменнік, філосаф, палітолаг Фрэнсіс Фукуяма, дыпламат і экс-амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфал, экс-амбасадар ЗША ва Украіне Стывен Пайфэр, палітолаг Кэтрын Стоўнер. Яны абмеркавалі, як з найменшымі шокамі правесці транзітны перыяд у Беларусі.

    – Валанцёры Офіса стэлефанаваліся з прадстаўнікамі ByPol і САЦ. Яны абмеркавалі план «Перамога», правілы бяспекі актывістаў у Беларусі на фоне пастаянных зачыстак, а таксама як ужо зараз можна рыхтавацца да ажыццяўлення мірнага вяртання ўлады народу. Стаць валанцёрам можна па спасылцы.

    – Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з беларусамі Крамянёвай даліны, уключаючы топ-менеджараў, інвестараў і айці-спецыялістаў. Яны абмеркавалі, як айцішнікі могуць дапамагаць тым, хто ў Беларусі зараз і што трэба зрабіць, каб аднавіць і развіваць IT у Беларусі ў будучым.

    – Святлана Ціханоўская завяршыла дзённік працоўнага візіту ў ЗША. Паглядзець выпускі можна на канале «Краіна для жыцця». Таксама Ціханоўская за тыдзень дала інтэрв’ю амерыканскім і беларускім СМІ: AP News, CNN, CS Monitor, The Washington Post, Los Angeles Times, Голос Америки, Радыё Свабода, Bloomberg, TUT.by / zerkalo.io, Kennan Institute, BuzzFeed.News.

    – Ціханоўскі сустрэлася з дырэктарам па справах Еўразіі і Расіі Амерыканскага габрэйскага камітэта Сэмам Клігерам. Яна прапанавала Клігеру заклікаць Ізраіль да больш рашучай пазіцыі наконт дзеянняў рэжыму і абмеркавала патэнцыйную магчымасць візіту ў Ізраіль.

    – На наступным тыдні Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Брытанію і сустрэнецца там з беларускай дыяспарай. Палітычная праграма візіту будзе апублікаваная пазней.

    Апошнія навіны