• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Лос-Анджэлеса

    31 ліпеня, 2021

    «Дзе б мы ні жылі, на якой бы мове ні размаўлялі на працы, мы ўсе – адна нацыя, адна сям'я. Мы чытаем дзецям адны і тыя ж казкі, сумуем па адных і тых жа гарадах, змагаемся супраць адной і той жа бяды. Дзякуй вам за тое, што ў мяне такая сям'я.

    Нашая з вамі сустрэча – гэта яшчэ і амаль гадавіна з дня выбараў, вынікі якіх у нас з вамі скралі. Наш маральны абавязак – дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Ратаваць тых, хто пацярпеў за свой пратэст. Падтрымліваць сем'і тых, хто аднойчы выйшаў на вуліцу са сцягам – і не вярнуўся.

    У кожным горадзе мяне пытаюцца: «Як мы можам дапамагчы наблізіць перамены, мы ж простыя беларусы?». У мяне заўсёды адзін адказ. Усе мы – простыя беларусы. У кожнага свае магчымасці, трэба проста выкарыстаць іх. Калі вы пішаце лісты зняволеным, зрабіце гэта пастаяннай звычкай. Калі ахвяруеце ініцыятывам або людзям – знайдзіце яшчэ 10 сяброў, якія зробяць гэта. Калі збіралі акцыі салідарнасці – не спыняйцеся».

    Апошнія навіны