• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў Белым доме правяла перамовы з дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам

    20 ліпеня, 2021

    На перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартамента Усходняй Еўропы Нацыянальнай рады бяспекі ЗША Крыс Сміт, кіраўніца Рады па гендарнай палітыцы Белага дома Джэніфер Кляйн і амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішар. Ціханоўская распавяла пра масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і актывістаў, пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў турмах.

    Ціханоўская заклікала ЗША:

    узмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці – праваабаронцаў, рэгіянальных ініцыятываў, студэнцтва, сем'яў палітвязняў, медыя;

    узмацніць ціск на рэжым, у тым ліку – праз скаардынаваныя з ЕС санкцыі ў дачыненні да канкрэтных «кашалькоў» рэжыму і закрыццё шчылін для іх абыходу;

    тых, хто адказны за рэпрэсіі супраць беларусаў, – прыцягнуць да адказнасці. І даслаць у Крэмль сігнал з заклікам спыніць падтрымку нелегітымнага рэжыму;

    не весці ніякага супрацоўніцтва з рэжымам, у тым ліку праграмы Сусветнага банка, МВФ – у адпаведнасці з палітыкай Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які быў прыняты ў снежні 2020-га;

    падымаць пытанне Беларусі падчас міжнародных мерапрыемстваў высокага ўзроўня і запрашаць да ўдзелу ў іх беларускія дэмакратычныя сілы.

    Ціханоўская падкрэсліла: «Толькі вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах, і новыя выбары ў бліжэйшы час дапамогуць Беларусі выйсці з крызісу. І я заклікаю ЗША ў сваіх дзеяннях прытрымлівацца гэтай стратэгіі беларусаў».

    Апошнія навіны