• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская правяла сустрэчу з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр і амбасадарамі і кіраўнікамі місій усіх краін ЕС

    21 ліпеня, 2021

    Сёння прадстаўнікі Беларусі, ЗША, ЕС упершыню разам за адным сталом абмяркоўвалі тэму Беларусі. У Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў ЗША Святлану Ціханоўскую вітаў амбасадар ЕС у ЗША Стаўрас Ламбрынідзіс, а таксама амбасадары або кіраўнікі місій усіх краін Еўрасаюза.

    Ціханоўская выступіла з вітальным словам, распавёўшы пра пагромы ў офісах і дамах журналістаў і актывістаў, пра 35000 людзей, якія прайшлі праз затрыманні, і 577 палітвязняў. «Нягледзячы на страшныя рэпрэсіі, – падкрэсліла Ціханоўская, – беларусы ўжо амаль год адстойваюць свой выбар, зроблены 9 жніўня 2020-га».

    Беларуская лідарка распавяла суразмоўцам пра самвыдат, «Рабочы рух», дзясяткі ініцыятыў, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пратэстнаму руху. У адказах на пытанні амбасадараў яна заклікала іх шукаць шляхі дапамогі людзям у Беларусі і падтрымліваць пазіцыю, што незалежнасць і суверэнітэт Беларусі – найважнейшая каштоўнасць для беларускага народа.

    Апошнія навіны