Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Вашынгтоне.
Ціханоўская: «Я таксама проста беларуска. І на кожным з нас ляжыць адказнасць. Задаюць пытанне: «Што мы можам зрабіць, каб усё змяніць?» А мы ўжо робім. Не будзе так, што нешта здарыцца і ўсё памяняецца. Не будзе такога, што хтосьці прыйдзе і ўсіх уратуе. Гэта ў руках беларусаў унутры краіны – і вас з намі. Гэта працэс. І мы ў ім, на самай справе, перамагаем. Ужо год мы супрацьстаім. У іх зброя, у іх сіла, яны спрабуюць усяляк людзей прымусіць маўчаць.
Кожная кропелька дапамогі важная. А калі нас дзевяць мільёнаў, гэта ўжо цэлае мора дапамогі. Таму працягвайце рабіць тое, што вы робіце: пішыце лісты палітвязням, дапамагайце фінансава, кажыце пра нас, кантактуйце з мясцовым кіраўніцтвам, падключайцеся да акцый салідарнасці. Гэта міжнародная падтрымка – і яна вельмі моцна цісне на рэжым».