• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Перамовы Ціханоўскай і Блінкена – першыя вынікі

    19 ліпеня, 2021

    Сёння ў Вашынгтоне Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намесніцай дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле. Яны абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напад на грамадзянскую супольнасць і медыя, арганізаваную рэжымам нелегальную міграцыю ў Літву як спробу помсціць ЕС. Беларуская лідарка высока адзначыла дапамогу амерыканскай амбасадаркі ў Беларусі Джулі Фішэр.

    На сустрэчы Ціханоўская заклікала ЗША:

    – прыняць пакет экстранай дапамогі для беларускіх незалежных СМІ, падтрымаць грамадзянскую супольнасць;

    – даць сігнал Расіі, што «Расія можа граць канструктыўную ролю ў вырашэнні крызісу ў Беларусі тады Лукашэнка не будзе ставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі і бяспеку цэлага рэгіёну»;

    – узмацніць эканамічны ціск на рэжым і сінхранізаваць дзеянні з ЕС, Вялікабрытаніяй і Канадай.

    Дзяржсакратар прыняў Ціханоўскую ў прыёмным зале Дзярждэпартамента, сустрэча доўжылася гадзіну.

    Апошнія навіны