Сёння ў Вашынгтоне Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намесніцай дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле. Яны абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напад на грамадзянскую супольнасць і медыя, арганізаваную рэжымам нелегальную міграцыю ў Літву як спробу помсціць ЕС. Беларуская лідарка высока адзначыла дапамогу амерыканскай амбасадаркі ў Беларусі Джулі Фішэр.
На сустрэчы Ціханоўская заклікала ЗША:
– прыняць пакет экстранай дапамогі для беларускіх незалежных СМІ, падтрымаць грамадзянскую супольнасць;
– даць сігнал Расіі, што «Расія можа граць канструктыўную ролю ў вырашэнні крызісу ў Беларусі тады Лукашэнка не будзе ставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі і бяспеку цэлага рэгіёну»;
– узмацніць эканамічны ціск на рэжым і сінхранізаваць дзеянні з ЕС, Вялікабрытаніяй і Канадай.
Дзяржсакратар прыняў Ціханоўскую ў прыёмным зале Дзярждэпартамента, сустрэча доўжылася гадзіну.